Творчых фантазій палёт Ядвігі Сенько

У жнівеньскую пару прырода здзіўляе чалавека шматлікімі фарбамі. Так і хочацца ўзяць у рукі фотаапарат ці пэндзаль і зафіксаваць гэтыя нерукатворныя вобразы. Якія ж, напэўна, шчаслівыя тыя людзі, якія штодзённа датыкаюцца да прыгожага. І ўдвая шчаслівыя тыя, хто ўмее сваімі рукамі гэтую прыгажосць ствараць.

8 жніўня ў выставачнай зале Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча было па-асабліваму цёпла і ўтульна. І справа была нават не ў тым, што за акном летняя пара. У Ашмянах упершыню была прэзентаваная выстава кветкавых кампазіцый і пейзажаў Ядвігі Сенько «Кветкавы рай». Знаёмства з выставай стала добрай нагодай сустрэцца з аўтарам.

Ядвіга Іванаўна — прафесійны мастак, жыве ў горадзе Маладзечне. У свой час скончыла Маскоўскі ўніверсітэт мастацтваў. З 1997 года яе творчасць практычна непарыўна звязана з тэматыкай хрысціянства. Па благаславенні Філарэта, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі піша спісы з усіх вядомых у праваслаўным свеце абразоў. Таксама ў арсенале работ ёсць каталіцкія абразы і амаль усе вядомыя біблейскія сюжэты. За гэты час мастаком напісана больш за 1 800 ікон і карцін на хрысціянскую тэматыку.

Таксама Ядвіга Іванаўна працуе ў жанры пейзажу і нацюрморта. Ёю напісана каля 600 кветкавых кампазіцый і пейзажаў. А з 2008 года персанальная выстава нацюрмортаў і кампазіцый з кветак пад назвай «Кветкавы рай» экспануецца ў музеях рэспублікі. Усяго ў Ядвігі Іванаўны адбылося больш за 230 выстаў розных музеях Беларусі. Акрамя таго, працы Ядвігі Сенько знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Украіне, Расіі, Арменіі, краінах Балтыі, Польшчы, Германіі, і іншых краін.

На сустрэчу з аўтарам прыйшлі жыхары горада Ашмяны, неабыякавыя да мастацтва. Ядвіга Іванаўна распавяла прысутным пра тое, з чаго пачыналася яе творчасць. Сваім самым вялікім дасягненнем аўтар лічыць стварэнне іконы для касцёла Святых Сымона і Алены ў горадзе Мінску. Многія яе іконы знаходзяцца ў праваслаўных і каталіцкіх храмах Беларусі. Ядвіга Іванаўна прызналася, што стварэння добрай працы недастаткова якасных фарбаў і пэндзлікаў, акрамя гэтага неабходна ўкласці ў яе свой розум і часцінку сваёй душы.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Валянціна Аляксандровіч, якая таксама прысутнічала на выставе, падзякавала аўтару за прадстаўленую выставу і падораныя станоўчыя эмоцыі.

Асаблівыя пачуцці ў наведвальнікаў мерапрыемствы выклікалі гукі скрыпкі ў выкананні Таццяны Чэрскай. Нават Ядвіга Сенько прызналася: «Пад музыку карціны нібы ажылі». Пасля мерапрыемства жыхары нашага горада доўга не адпускалі аўтара, выказваючы словы захаплення і ўдзячнасці.

Нацешыцца атмасферай кветкавых кампазіцый Ядвігі Сенько жыхары і госці Ашмянаў змогуць да 15 верасня бягучага года.

IMG_8244

IMG_8250на сайт1на сайт2

IMG_8256

на сайт3

на сайт5

на сайт6на сайт7

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша

Вальс Победы

Мы на Одноклассниках

Афіша