Імя тваё — Жанчына

Гродзеншчына – край таленавітых людзей, вядомых не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. З зямлёй над Неманам звязаны імёны Францішка Багушэвіча, Міхаіла Клеафаса Агінскага, Адама Міцкевіча, Васіля Быкава, Элізы Ажэшкі і многіх іншых.

У дні святкавання 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці ў нашым музеі адбылося адкрыццё выстаўкі “ Імя тваё – Жанчына”, прысвечанай славутым жанчынам Ашмянскага раёна і Гродзенскай вобласці. 19 верасня ў выставачнай зале музея сабраліся навучэнцы старэйшых класаў сярэдніх школ № 2 і № 3 горада Ашмяны са сваімі класнымі кіраўнікамі.

Вядучыя мерапрыемства Ірына Бусловіч і Святлана Чарняк, быццам кнігу, перагортвалі старонкі з біяграфіямі славутых зямлячак… Сярод іх каралева Польшчы, родапачынальніца дынастыі Ягелонаў Соф’я Гальшанская, Святая Праведная Дзева Іуліанія Альшанская, пісьменніца і грамадскі дзеяч Эліза Ажэшка, дачка паэта-дэмакрата Ф. Багушэвіча Канстанцыя, першыя трактарыскі Вера Жабінская і Феня Макась, урачы партызанскай брыгады імя М.Ф. Гастэлы Алена Маймусава і Кацярына Папова, герой Сацыялістычнай працы Раіса Цітко. Працягваюць слынныя традыцыі нашы сучасніцы — ганаровыя грамадзяне горада Ашмяны Валянціна Лузіна, Тамара Філіповіч і Валянціна Гінчук. Вялікі ўклад ў развіццё адукацыі Ашмянскага раёна ўнесла Наталля Кучынская.

У канцы мерапрыемства для навучэнцаў вядучыя арганізавалі віктарыну, па выніках якой пераможцаў чакалі салодкія прызы.

Выстаўка «Імя тваё — Жанчына» адкрыта для наведвальнікаў з 19 верасня па 15 лістапада. Сардэчна запрашаем!

на сайт

на сайт1

на сайт2

на сайт3

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша

Вальс Победы

Мы на Одноклассниках

Афіша