2018 — лепшае

6 лютага

Арт-калаж «Фотастужка з гісторыяй” – адкрыццё персанальнай фотавыстаўкі Уладзіміра Сіза “Пярэградзь і наваколле”.

Пярэградзь и наваколле2

Пярэградзь – маленькая вёска ў Мядзельскім раёне, якая з’яўляецца абагульняючым вобразам многіх беларускіх вёсак. Сюжэты фотаздымкаў розныя: дарагія сэрцу кожнага беларуса краявіды, а таксама людзі – сельскія жыхары з натруджанымі рукамі і такімі мудрымі вачыма. Выстаўка “Пярэградзь і наваколле” не пакіне раўнадушным ніводнага наведвальніка, закрануўшы самыя патаемныя струны вашай душы.

6 сакавіка – 6 красавіка

Камерцыйная выстаўка “Лепшыя цацкі СССР”

Лепшыя цацкі СССР

Выстаўка “Лешыя цацкі СССР” змяшчае больш за 200 самых разнастайных атрыбутаў дзіцячых гульняў і забаў мінулых гадоў: драўляныя пірамідкі, жалезныя машынкі, плюшавыя мішкі, пластмасавыя пупсы, настольныя гульні і шмат чаго іншага. У адрозненні ад сучасных цацак, яны былі надзейнымі, неардынарнымі, перадаваліся па спадчыне і заставаліся любімымі на доўгія гады.

12 красавіка

Агляд-інтэрв’ю “У гармоніі з сабой і сусветам” – адкрыццё  персанальнай выстаўкі жывапісу Уладзіміра Бізюка “Там, дзе ўтульна сэрцу”

Уладзімір Бізюк

Сярод ашмянскіх мастакоў імя дырэктара школы-інтэрната Уладзімір Бізюка вылучацца асобна. На карцінах Уладзіміра Аляксандравіча даўно “прапісаліся” краявіды Ашмяншчыны і Смаргоншчыны. Кожная работа здзіўляе рэалізмам, наведвальнік з лёгкасцю пазнае родныя  ўзлескі і пагоркі, ашмянскую царкву і гальшанскі млын, і нават старую лазню на беразе Віліі. Свае новыя работы аўтар прадстаўляе на выстаўца пад паэтычнай назвай “Там, дзе ўтульна сэрцу”.

18 мая

Міжнародная акцыя “Ноч музеяў – 2018”

IMG_2963

Традыцыйна ў адзін з майскіх вечароў Ашмянскі музей адкрывае дзверы для наведвальнікаў. У гэты раз акцыя будзе праходзіць пад назвай “Па абодва бакі гістарычных кулісаў”. Госці музея змогуць акунуцца ў атмасферу старажытнасці, сустрэцца з гістарычнымі персанажамі, пабачыць тэатралізаванае прадстаўленне, паўдзельнічаць ў гульнях і віктарынах. Пачатак у 19.00.

12 чэрвеня – 6 ліпеня

Камерцыйная выстаўка “ROBO ART”

Выстаўка ROBO ART

«Незвычайнае ў звычайным» … Менавіта так характарызуецца выстаўка «ROBO ART». Тут прадстаўлены футурыстычныя мадэлі робатаў, зброі, аўтамабіляў і касмічнай тэхнікі ручной работы. Экспазіцыя налічвае больш за 40 экспанатаў рознага памеру, сярод якіх ёсць статычныя мадэлі і робаты, якія рухаюцца. Усе экспанаты выкананы з металу і пластыка.

12 ліпеня

Фотавернісаж “Гісторыя мястэчка ў аб’ектыве” – адкрыццё персанальнай фотавыстаўкі Валянціны Лабунінай “Гэтым ганарыцца Гальшанская зямля”

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Валянціна Сцяпанаўна Лабуніна — краязнаўца з Гальшан, якая любіць глядзець на свет праз аб’ектыў фотаапарата. За сваё жыццё яна зрабіла не адну сотню здымкаў, падрыхтавала мноства тэматычных выстаў. Першы снег на Гальшанскім замку, світанак над Гальшанамі, купалы мясцовай царквы у промнях сонца, залаты дождж новага ўраджаю, і канечне, ж чалавек працы – жыхар аграгарадка. Усё гэты вы знойдзеце на выстаўцы фотааматара з Ашмяншчыны.

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша