Адкрыццё выстаўкі «Радкі, абпаленыя вайной»

75 гадоў таму адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны ў нашай Беларусі, але водгукі той вайны да гэтага часу жывуць у кожным сэрцы. Няма такой сям’і, якую б не закранула б вайна. Усё менш застаецца ветэранаў, якія могуць распавесці аб пройдзеных франтавых дарогах, і тым даражэй для нас становяцца тыя рэліквіі, што захоўваюцца ў сем’ях былых салдат Вялікай Айчыннай вайны, архівах і музеях: дакументы, фотаздымки, лісты, нататкі.
«Радкі, абпаленыя вайной» — такую назву мае выстава, арганізаваная супрацоўнікамі Ашмянскага краязнаўчага музея да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Ашмянскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе прадстаўлены матэрыялы, якія рэдка выносяцца на агляд шырокаму колу наведвальнікаў: перапіска з архівамі, успаміны, данясенні і рапарты партызан, даведкі, запісныя кніжкі, лістоўкі, падпольныя выпускі газеты «Знамя свободы» і многае іншае.
25 чэрвеня ў Ашмянскім краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства «Аўтографы ваенных часоў», якое стала адкрыццём дадзенай выставы. Вядучыя Алена Галамбоўская і Настасся Навіцкая пазнаёмілі выхаванцаў летняга лагера «ПАТРИОТ.BY» гімназіі № 1 горада Ашмяны з дакументамі, прадстаўленымі на выставе, распавялі пра гісторыю подзвігу лётчыкаў А.М. Аўдзеева і П.П. Страленкі, пазнаёмілі з дзейнасцю партызанскіх брыгад на тэрыторыі Ашмянскага раёна і біяграфіямі іх камандзіраў.
Асаблівую цікавасць у выхаванцаў лагера выклікала гісторыя аб друку падпольнай газеты «Знамя свободы» і лістовак у партызанскай брыгадзе імя Н.Ф. Гастэлы. Удзельнікам мерапрыемства былі зачытаны радкі з ваенных дакументаў: загад камандзіра партызанскай брыгады імя Гастэлы А.В. Манохіна, вытрымка з савецкай агітацыйнай лістоўкі, даклад аб баявых дзеяннях 5-й танкавай арміі ў Ашмянскім раёне і інш.
Музычным дадаткам да мерапрыемства сталі песні на ваенную тэму ў выкананні работнікаў Ашмянскага раённага цэнтра культуры Канстанціна Яраша і Таццяны Казак.
Сёння дакументы часоў вайны — гэта важнейшы пласт гісторыі Ашмяншчыны, няхай, радкі ў гэтых дакументах не заўсёды магчыма расчытаць, а старонкі пажоўклі ад часу, але пакуль яны захоўваюцца, будзе існаваць памяць…

на сайт1на сайт

на сайт5на сайт

на сайт1на сайт3

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша

Вальс Победы

Мы на Одноклассниках

Афіша