Афіша

наследие советской страны на сайтафіша гістарычная гасцёўня на сайтк Дню пожилых людей на сайтДЛЯ НАУМЧІКА на сайтАфіша Колас на сайтVystavka_ptits new11Афиша продолжение на сайтПриглашение насайтафиша на сайтВо власти хрупкой красоты на сайт

Афіша ноч у музеі на сайтмероприятие приглашениеафиша. Орда

экспириментус

афиша выставка (1)реклама радуга камнейLL_EBRAs1y4афиша 2Афиша

Непаўторны водар Радзімы

Кожны від мастацтва – з’яўляецца адлюстраваннем ўнутранага сусвету творцы, таму, выклікаючы ў назіральніка цэлую гамму пачуццяў, не можа заставіць абыякавым. Творчасць беларускага мастака-пейзажыста Алега Аляксандравіча Драбышэўскага прафесіяналы даўно ахарактарызавалі як “прасветла-чыстае мастацтва”, а карціны аўтара напаўняюць душу пачуццём светлай, чыстай радасці, любові да сваёй Радзімы, захапленнем яе непаўторнай прыгажосцю.

Нарадзіўся Алег Драбышэўскі 1 студзеня 1953 года ў вёсцы Табарышкі, якая сёння з’яўляецца адной з вуліц пасёлка Гудагай Астравецкага раёна. З першага па восьмы клас юнак вучыўся ў Гудагайскай школе, але атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымаў у адной з астравецкіх школ. Адукацыю працягваў на філалагічным факультэце БДУ. Адначасова ён наведваў заняткі ў студыі Тэатральна-мастацкага інстытута ў Мінску. Пазней, у 1985 годзе, у Мінскім педінстытуце Алег Аляксандравіч атрымаў грамадскую прафесію кіраўніка выяўленчай студыі і мастака. На базе Інстытута ўдасканалення настаўнікаў з 1988 па 1990 гг. прайшоў курс навучання ў пецярбургскіх мастацтвазнаўцаў па спецыяльнасці “сусветная мастацкая культура”.

З 1990 года мастак Алег Драбышэўскі жыве і працуе ў Мінску. Тут ён выкладаў выяўленчае мастацтва, сусветную мастацкую культуру, працаваў мастаком у выдавецтве “Тэхнапрынт”, вядучым мастацкім рэдактарам, загадчыкам мастацкай рэдакцыі ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”.

Жывапісец  па-свойму  адраджае традыцыі мастакоў-перасоўнікаў. У мэтах патрыятычнага і духоўнага выхавання, папулярызацыі мастацтва ён экспаніруе свае творы не толькі ў гарадах, але і ў пасёлках, і нават вёсках Беларусі. З вялікім поспехам і шырокім рэзанансам прайшлі персанальныя выстаўкі мастака ў Астраўцы, Маладзечне, Заслаўі, Мядзелі, Гудагаі, Барысаве, Смаргоні, Віцебску, Мінску і інш. З шырокім грамадскім рэзанансам  прайшла персанальная міжнародная выстаўка жывапісу А. Драбышэўскага “Вобраз Радзімы” у  Вільнюсе (Літва).

Галоўныя рысы творчасці Алега Аляксандавіча – непасрэднасць успрымання прыроды, лірызм і тонкасць увасаблення яе прыгажосці. Мастаку ўдаецца дасканала выкарыстоўваць каляровую гаму, дэталі, якія робяць яго карціны непаўторнымі. Адны толькі назвы твораў нагадваюць аб непаўторнасці кожнага імгнення жыцця «Раніцай над Віліяй», «Астравец. Кладка Зарэцкіх», «Праз лес», «Цяпло восені», «Завадзь», «Туман над Заслаўем», «Нарач», «Плынь Ашмянкі», «Сольскі краявід», «Троіцкі касцёл. Гервяты»…

Народны пісьменнік Беларусі Іван Пятровіч Шамякін у свой час напісаў: “Мяне яго карціны прывялі ў захапленне. Я ўсё-такі рэаліст, і гэтыя сучасныя стылі, сучасную моду не вельмі прымаю. А такія вось рэалістычныя пейзажы Алега Драбышэўскага проста кранаюць за сэрца. Хоць яны і напісаны на Астравеччыне, але тут паўстае абагульнены вобраз Радзімы. Думаю, што ў яго яшчэ ўсё наперадзе і яшчэ будзе створаны не адзін твор, які ўзбагаціць наша выяўленчае мастацтва і нашу культуру ўвогуле”.

У лютым у жыхароў Ашмяншчыны з’явіцца магчымасць таксама дакрануцца да класічнага выяўленчага мастацтва – персанальная выстаўка Алега Драбышэўскага “Водар Радзімы” адкрываецца ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча 12 лютага 2016 года. Арт-гадзіна “Калі душа нарадзілася крылатай” распачнецца ў 13.30 па адрасе: вул. Савецкая, д. 128. Уваход на мерапрыемства вольны.

Приглашение ДробышевскийРущицПубликация1 рамзесОб'явленіееп

language / язык

Афіша

Афіша
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша