Пярэградзь… ці гісторыя аднаго чалавека

6 лютага ў выставачнай зале Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча ў чарговы раз сабраліся аматары фотамастацтва. Нагода для сустрэчы выдалася незвычайная – знаёмства з унікальным чалавекам, аўтарам выстаўкі “Пярэградзь і наваколле” – Уладзімірам Сцяпанавічам Сізам. Упершыню былы карэспандэнт “Беларускай нівы”, а зараз старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа прадставіў свае работы, прысвечаныя маленькай вёсцы, ў Ашмянах.

Уладзімір Сцяпанавіч мае шматгадовы вопыт ў вобласці фатаграфіі, некалькі разоў за сваё жыццё  пабываў ў кожным са 118 раёнаў Беларусі, сабраў унікальны архіў, які складаюць больш за мільён негатываў на фотастужцы і каля 800 тысяч лічбавых фотакадраў. Але разам з тым Уладзімір Сіз валодае незвычайным пачуццём гумару, умее падаць выпадкі са свайго жыцця быццам неверагодную гісторыю. Сустрэча доўжылася больш за гадзіну, а госці не хацелі разыходзіцца, задаваючы розныя пытанні. Член Беларускага саюза журналістаў Наталля Валынец нават узгадала сумесную паездку з Уладзімірам Сізам  на Ашмяншчыну.

Лірычны настрой на пачатку і на прыканцы мерапрыемства стварылі музычныя нумары ў выкананні выкладчыкаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Ганны Мацкевіч і Віталія Юрэвіча.  на сайт1

на сайт2

на сайт3

на сайт4на сайт5

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
События

Мы на Одноклассниках

Афіша