Батлеечнае прадстаўленне з Ашмян на Міжнародным фестывалі «Радость»

Святочныя навагоднія і калядныя дні адзначыліся шэрагам падзей на раённым, абласным, а таксама на рэспубліканскім узроўнях. З 26 снежня па 6 студзеня ў Палацы Спорту ў г. Мінску праходзіць Міжнародны фестываль да Раства Хрыстова “Радость”. У рамках апошняга запланаваны творчыя сустрэчы, майстар-класы, спектаклі і кінапаказы, тэматычная дзіцячая пляцоўка.

26 снежня у рабоце гасцінай для дзяцей  прынялі ўдзел супрацоўнікі Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча. Наведвальнікі фестываля даведаліся пра ўнікальны куток Беларусі – Ашмяншчыну і наш музей. Жыхары сталіцы, якія бачылі ўжо батлеечнае прадстаўленне ў выкананні іншых калектываў, з захапленнем паслухалі інфармацыю пра гісторыю батлейкі, асаблівасці батлеечнай скрыні, пазнаёміліся з лялькамі. Для маленькіх і дарослых наведвальнікаў былі паказаны 3 п’есы: “Цар Ірад”, “Як баба свята рабіла…”, “Лекар і паненка”. Напрыканцы наведвальнікі дзяцячай гасцінай з задавальненнем прынялі ўдзел ў беларускай народнай гульні “Як ішоў наш казёл…”.

на сайт

на сайт1

на сайт2

на сайт3

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
События

Мы на Одноклассниках

Афіша