Гісторыя мястэчка ў аб’ектыве

15 жніўня пасля абеду выставачная зала Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча напоўнілася вясёлым гоманам і эмоцыямі захаплення: ніводнага наведвальніка выстаўкі “Гэтым ганарыцца Гальшанская зямля” фотаздымкі не пакінулі раўнадушнымі.

На сустрэчу з аўтарам экспазіцыі Валянцінай Лабунінай прыйшлі людзі самага рознага ўзросту і прафесій: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Людміла Каханоўская, намеснік рэдактара газеты “Ашмянскі веснік” Аліна Санюк, супрацоўнікі Ашмянскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, удзельнікі будаўнічых атрадаў БРСМ, вучні Трабскай сярэдняй школы суседняга Іўеўскага раёна і проста нераўнадушныя жыхары аграгарадка Гальшаны і горада Ашмяны.

Выстаўка аб’яднала больш за 90 работ краязнаўцы і фотааматара аграгарадка Гальшаны Валянціны Лабунінай. Нягледзячы на тое, што сама фатограф нарадзілася ў Курскай вобласці, Гальшаны яна лічыць сваім любімым месцам. Працуючы ў свой час у бібліятэцы, Валянціна Сцяпанаўна, шмат даследавала гісторыю мястэчка, яго знакамітых ураджэнцаў, не пакідае гэты занятак і на пенсіі. На мерапрыемстве аўтар прызналася, што мае намер зрабіць яшэ не адну выстаўку, у тым ліку, прысвечаную лесу і лесанарыхтоўкам для Гальшанскага лясніцтва, марыць падрыхтаваць фотаматэрыялы да 120-годдзя Свята-Георгіеўскай царквы.

Своеасаблівым падарункам Валянціне Сцяпанаўне і ўсім прысутным стаў ўрывак з паэмы пра Гальшаны, які прычытала аўтар – Ядзвіга Іосіфаўна Чаплінская. Заканчэнне мерапрыемства выдалася асабліва эмацыянальна-цёплым: шмат добрых слоў у адрас аўтара было сказана ад былых калег-бібліятэкараў, работнікаў ТЦСАН Ашмянскага раёна, рэдакцыі раённай газеты, сяброў, суседзяў і пляменніцы.

Завяршылася мерапрыемства песнямі, прысвечанымі малой Радзіме, у выкананні Марыны Горыд.

на сайт

на сайт1

на сайт2

на сайт3

на сайт5

на сайт6

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша

До начала II Европейских игр осталось:

Мы на Одноклассниках

Афіша