75-годдзе вызвалення Беларусі

Сёлета спаўняецца 75 год вызвалення Беларусі ад нямецка фашысцкіх захопнікаў. Да гэтай знамянальнай даты супрацоўнікамі Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча рыхтуецца  шэраг  мерапрыемстваў, выставак і лекцый.

Ашмянскі раён быў вызвалены на працягу 5 – 9 ліпеня 1944 года войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Вільнюскай наступальнай аперацыі. Апошняя ў сваю чаргу з’яўлялася часткай Беларускай аперацыі, вядомай пад кодавай назвай “Баграціён” (праведзена з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г.).

На ашмянскім напраму баявыя дзенні вялі чатыры арміі: 5-я, 11-я гвардзейскія агульнавайсковыя, 5-я гвардзейскай танкавая і 1-я паветраная. Паводле афіцыйных крыніц, лічыцца, што Жупраны, Гальшаны і Ашмяны былі вызвалена танкістамі 29-га (камандаваў генерал-лейтэнант Я.І. Фаміных) і 3-га гвардзейскага танкавага корпуса (камандаваў генерал-маёр І.А. Воўчанка) 5-й гвардзейскай танкавай арміі.

5 ліпеня 1944 г. байцы 144-й стралковай дывізціі 65-га стралковага корпуса 5-й гвардейскай арміі перарэзалі ў двую месцах чыгунку на перагоне Солы – Ашмяны і адначасова атакавалі станцыю Ашмяны. Атака закончылася паспяхова, аднак да станцыі пачалі падыходзіць фашысты. Савецкія байцы сустрэлі ворага шквалістым агнём. У выніку на станцыі Ашмяны гітлераўцы панеслі значныя страты: каля 50 салдат і афіцэраў параненымі і забітымі, савецкімі салдатамі былі захоплены матавоз, 4 платформы, аўтамашына, 2 мінамёты, 2 кулямёты 50 вінтовак.

У складзе 97-й стралковай дывізіі 136-га стралковага палка служыў старшы сяржант Дзмітрый Іванавіч Гарбуноў. У Ашмянскім раёне ён здзейсніў гераічны подзвіг, захапіўшы з групай аўтаматчыкаў мост цераз раку Ашмянку паміж вёскамі Нарбуты і Зарэчча. Тым самым была перарэзана шаша Смаргонь – Ашмяны. За гэты і іншыя гераічныя ўчынкі Дз.І. Гарбуноў атрымаў званне Героя Савецкага Саюза (загінуў пад Каўнасам 28 ліпеня 1944 г.).

На зыходзе 6 ліпеня 1944 г. нямецкія войскі занялі для абароны загаддя ўмацаваны рубеж, пярэдні край якога праходзіў па лініі Жупраны – р. Ашмянка – Куцавічы – Баруны. Немцы мелі намер пабудаваць тут магутную ўмацаваную сістэму ў якасці асноўнага рубяжа на ўсходзе, таму рубеж атрымаў назву “Остваль” (“Усходні вал”). Абарончая паласа складалася з адной, месцамі дзвюх ліній траншэй і акопаў, абсталяваных стралковымі ячэйкамі, кулямётнымі пляцоўкамі, былі падрыхтаваны апарэлі для танкаў.

Баі за рубеж пачаліся 7 ліпеня. Байцы 11-й гвардзейскай сталковай дывізіі праследавалі адступаўшага праціўніка па маршруце Навінкі – Панары – Стрыпуны – Куцавічы – Навасёлкі – Ашмяны – Мураваная Ашмянка. У канцы дня штаб дывізіі знаходзіўся ў Талмінава. Толькі дзякуючы таму, што быў уведзены ў бой 148-ы знішчальна-проціватанкавы полк, дывізія змагла авалодаць Мірклішкамі, Скірдзімамі, Федзевічамі і Чаркасамі.

1-я гвардзейская стралковая дывізія рухалася па маршруце Крэва – Старыя Баруны, Трасечаняты – Біюцішкі, у канцы дня выйшла на шашу Ашмяны – Гальшаны.

31-я гвардзейская стралковая дывізія рухалася па маршруце 11-й  гвардзейскай сталковай дывізіі, у 22 гадзіны 7 ліпеня авалодала рубяжом Латавічы – Навасёлкі, а ў  2 гадзіны ночы 8 ліпеня 1944 г. – Ашмянамі.

8-ы гвардзейскі стралковы корпус (складаўся з 83-й і 26-й стралковых дывізій) наступаў правым флангам на Гальшаны. Да 17 гадзін 7 ліпеня 83-я гвадзейская стралковая дывізія авалодала Дзертнікамі і выйшла да канца дня да рубяжа Полішча – Рапушыха, дзе немцамі было аказана асабліва жорсткае супраціўленне. У 24 гадзіны ночы байцы дывізіі ўварваліся ў Гальшаны.

У другой палове дня 7 ліпеня была ўведзены ў бой 26-я гвадзейская стралковая дывізія. Яна авалодала Гейстунамі, Каеценятамі, Лужышчам, Слабадой, на зыходзе дня дапамагла 83-й гвадзейскай стралковай дывізіі авалодаць Гальшанамі.

8 ліпеня баі ў раёне прадоўжыліся пад Малынішкамі, Граўжышкамі. 83-я гвардзейская стралковая дывізія вяла баявыя дзеянні ў напрамку Чуркі – Вайшнарышкі – Клявіца.

9 ліпеня 1944 г. баявыя дзеянні перайшлі  за межы раёна. Наступіла доўгачаканая цішыня…

Самым дарагім – сваімі жыццямі прыйшлося ахвараваць нашаму народу, каб прагнаць ненавіснага ворага з Ашмяншчыны. 374 савецкія воіны і партызаны пахаваны ў дзюх брацкіх магілах у раённым цэнтры. За гады Вялікай Айчыннай вайны 1793 жыхары Ашмяншчыны былі замучаны і расстраляны, 325 – не вярнуліся з фронту, сотні – былі вывезены на прымусовыя працы…

Вырасла новае пакаленне, але 75-годдзе вызвання нашай краіны гэта — не проста частка гістарычнай храналогіі, гэта памяць пра мужнасць і гераізм тых, хто падарыў нам жыццё пад мірным небам, незалежнасць і свабоду.

Мерапрыемствы УК «Ашмянскі краянаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча» у рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь 

№ п/п

Назва мерапрыемства Дата  Кароткае апісанне
1. Выстаўка з фондаў краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча «Радкі абпаленыя вайной» 21 чэрвеня – 28 ліпеня 2019 г. На выставе прадстаўлены лісты ваенных гадоў, дакументы партызанскай брыгады імя Н.Ф. Гастэлы, лістоўкі, выпускі газеты «Знамя свабоды», якая выдавалася ў партызанскай брыгадзе і іншыя пісьмовыя крыніцы з фондаў Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча
2. Вечар памяці «Аўтографы ваенных гадоў» — адкрыццё выстаўкі з фондаў музея «Радкі абпаленыя вайной» 21 чэрвеня 2019 г. Мерапрыемства прысвечана падзеям ваеннага часу на тэрыторыі Ашмянскага раёна. Наведвальнікам прадастаўляецца магчымасць завочна пазнаёміцца з аўтарамі франтавых лістоў, даведацца іх біяграфію, а таксама акунуцца ў атмасферу ваеннага часу.
3. Перасоўная выстаўка з фондаў краязнаўчага музея «Как хорошо на свете без войны!» 3 ліпеня 2019 г. На выстаўцы прадстаўлены фотадакументы, якія ілюструюць пасляваеннае развіццё і дасягненні Ашмянскага раёна
4. Перасоўная выстаўка «Вайны свяшчэнныя старонкі…» на працягу года Выстаўка прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Ашмянскага раёна
5. Лекцыя «Нельга забыць аб той вайне» на працягу года Лекцыя прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Ашмянскага раёна
6. Лекцыя «Гістарычныя партрэты» на працягу года Лекцыя прысвечана, камандзірам партызанам і падпольшчыкам Вялікай Айчыннай вайны, у гонар якіх названы вуліцы ў горадзе Ашмяны
7. Лекцыя «Іх сляды не згубіліся…» на працягу года

У лекцыі расказваецца   пра партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Ашмянскага раёна

 

language / язык

Афіша

Афіша

Вальс Победы

Мы на Одноклассниках

Афіша