На шляху да выратавання сінагогі

Ашмяншчына… Зямля, аб’яднаўшая шматлікія народы і культуры, людзей розных поглядаў і веравызнання. Вялікую ролю ў развіцці горада Ашмяны і мястэчак былога павета адыграла яўрэйскае насельніцтва, якое займалася гандлем, рамяством, праявіла сябе ў навуцы і мастацтве.

Помнікам гісторыі яўрэйскай абшчыны горада Ашмяны, а таксама месцам памяці з’яўляецца будынак былой сінаногі, узведзены на мяжы ХІХ і ХХ стст. На яе стан аказалі ўплыў гістарычныя падзеі: падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі, прылягаючай да сінагогі, было створана гета, у якім утрымлівалася каля 4-х тысяч мірных жыхароў. У пасляваенны час сінагога перастала выкарыстоўвацца як культавае збудаванне і была перададзена пад склад раённай спажывецкай кааперацыі.

На сённяшні дзень будынак былой сінагогі знаходзіцца ва ўладанні аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і выкарыстоўваецца ў якасці аб’екта паказу. Штогод сотні турыстаў з Ізраіля, Польшы, ЗША і іншых краін прыязжаюць у наш горад, каб наведаць гэты будынак. Разам з тым стан былой сінагогі ўвесь час пагаршаецца. Зараз настаў момант вырашэння лёсу помніка, улічваючы патрэбы і інтарэсы мясцовых жыхароў.

16 чэрвеня на базе Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча адбыўся семінар ў рамках рэалізацыі праекта “Распрацоўка канцэпцыі аднаўлення былой Ашмянскай сінагогі, арыентаванай па патрэбы мясцовай грамадскасці”. Арганізатарам семінара выступіў Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС). На сустрэчы прысутнічалі: старшыня праўлення Беларускага камітэта ІКАМОС Сцяпан Стурэйка, старшыня аддзела праектавання дадзенага камітэта Ігар Раханскі, старшыня праўлення Літоўскага камітэта ІКАМОС Марыя Немунене, дырэктар Агенцтва па аднаўленню старога горада ў Вільнюсе Гедымінас Руткаўскас, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Людміла Каханоўская, метадыст па ахове-гісторыка-культурнай спадчыны аддзела Сяргей Жылік, дырэктар краязнаўчага музея Настасся Навіцкая, выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара газеты “Ашмянскі веснік” Аліна Санюк, настаўнікі і вучні сярэдняй школы № 2 горада Ашмяны і інш.

Госці з Літвы пазнаёмілі прадстаўнікоў мясцовай грамадскасці з вопытам рэстаўрацыі сінагог у суседняй краіне, паднялі пытанне прыярытэта прыстасавання існуючага помніка для сучасных патрэб. Ігар Раханскі прэзентаваў адзін з варыянтаў магчымага выкарыстання будынка сінагогі. У адным погляды удзельнікаў семінара сышліся: дадзены семінар стаў першым крокам на шляху вяртання сінагогі да жыцця і фарміравання цікавасці насельніцтва горада да будынка не як да помніка гісторыі іншай нацыі, а як да часткі мінулага нашай малой Радзімы…

на сайт

на сайт1

на сайт2

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
События

Мы на Одноклассниках

Афіша