«Ноч музеяў-2017. У свеце муз». Свята адбылося!

18 мая ў нашай ўстанове адбылося штогадовае мерапрыемства «Ноч музеяў», якое ў гэты раз мела назву «У свеце муз». Да Міжнароднага Дня музеяў для нашых наведвальнікаў было падрыхтавана нямала цікавых сюрпрызаў. Вашай увазе прапануецца хроніка падзей таго святочнага вечара:

 на сайтДобры настрой гасцям мерапрыемства і проста прахожым дарыў  ансамбль «Карусель» Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў.на сайт2

У гэты час «гаспадары мерапрыемства» Францішак Багушэвіч і яго дачка Канстанцыя чакалі наведвальнікаў мерапрыемства і адных вельмі знатных асоб…

на сайт3Імі аказаліся прадстаўніцы роду Агінскіх разам з Леанардам Ходзькам (у выкананні супрацоўнікаў ДзГКУ «Музей-сядзіба М.К. Агінскага», агр. Залессе Смаргонскага раёна).

 на сайт4Госці з Залесся павесялілі прысутных гульнёй у фанты…

на сайт5

Ды развучылі з жыхарамі Ашмян модныя ў ХІХ стагодді танцы: вальс, падэграс і польку.

на сайт6

Наступным сюрпрызам стала квэст-гульня «Зямля і людзі», згодна якой удзельнікі «Ночы музеяў» павінны былі правільна суаднесці населеныя пункты і знакамітых асоб, звязаных з імі.

на сайт7

У «тэатральная зале» кіраўнік народнага лялечнага тэатра «Капялюш» Андрэй Рэцікаў пазнаёміў наведвальнікаў са сваёй батлейкай…

на сайт9

Ды паказаў некалькі інтэрмедый.

на сайт8

Для жыхароў Ашмян гэты тэатр быў прадстаўлены ўпершыню.

на сайт10

Добры настрой напрыканцы мерапрыемства падарылі ўдзельнікі народнага сямейнага ансамбля «Граўжанцы».

Можна з упэўненасцю сказаць: свята адбылося!

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
События

Мы на Одноклассниках

Афіша