Установа культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” запрашае на выстаўку мясцовых фатографаў – аматараў “Сэрцу мілая старонка”, прысвечаную Году малой радзімы і 80-годдзю ўтварэння Ашмянскага раёна.
Аўтарамі яе з’яўляюцца неабыякавыя людзі, майстры сваёй справы: Святлана Муцянская, фотакарэспандэнт раённай газеты “Ашмянскі веснік”, Алена Апанэль, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце і настаўнік гісторыі СШ№2 г.Ашмяны , Алена Жасткова, дырэктар УК “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча».
Усіх фотамастакоў аб’ядноўвае не толькі любоў да фотасправы, але і любоў да сваёй маленькай Радзімы, да людзей, якія жывуць тут, а фотаапарат дапамагае ім захаваць на плёнцы наваколле: прыроду, краявіды, падзеі, людзей, якія захопленыя сваёй працай.
Добавить комментарий