У абдымках музейнай ночы

Адзін раз на год выдаецца асаблівая ноч, калі знікае сон і млявасць, а самі ногі нясуць насустрач  прыгодам ды таямніцам. Такім здарыўся вечар 18 мая 2018 года ў Ашмянах. У 8 гадзін вечара краязнаўчы музей адкрыў свае дзверы для аматараў гісторыі і мастацтва.

У гэты раз мерапрыемства праходзіла пад назвай «Па абодва бакі гістарычных кулісаў». Наведвальнікам удалося зазірнуць не толькі за музейныя кулісы, але і за тэатральныя.

Распачалі мерапрыемства, тым самым стварыўшы добры настрой,  ўдзельнікі народнага ансамля цыганскай песні «Джана Рома» і ўдзельнік народнага ансамбля народнай песні «Жытніца» Марыя Горыд.

на сайт1

Вядучыя мерапрыемства Ірына Бусловіч і Настасся Навіцкая павіталі сабраўшыхся гасцей і запрасілі на незвычайную экскурсію…на сайт2

У экспазіцыйных залах гасцей музейнай ночы чакаў экскурсавод… невідзімка. Аповед дапаўняўся адпаведнымі гукамі: тупатам капытоў, звонам калакалоў, музычным суправаджэннем. У другой зале экспазіцыі наведвальнікі перамяшчаліся ад аднаго населенага пункта да другога на нябачнай карэце, а тэкст пра жыццё і творчасць Францішка Багушэвіча дапоўніўся сучасным рэпам на вершы паэта-класіка.

на сайт3

на сайт4

Галоўнай падзеяй Ночы музеяў стала доўгачаканая тэатральная пастаноўка «Чорная панна Нясвіжа» на пляцоўцы каля музея. Акцёры Ашмянскага народнага драматычнага тэатра пры Ашмянскім РЦК Вольга Барысенка, Яўген Астрамовіч, Наталля Кардзіс і Людміла Ермакова прадставілі ў промнях заходзячага сонца трагічную гісторыю кахання Барбары Радзівіл і Жыгімонта Аўгуста. Рэжысёр спектакля — Людміла Спірыдонава.

на сайт5на сайт7

Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя былі запрошаны ў госці да гаспадыні фітагасцёўні — пані Алены паспрабаваць гарбату з лекавых траў: рамонка, мяты, мелісы, іван-чая і інш. Запрошаны госць мерапрыемства — загадчыца аптэкі № 211 горада Ашмяны Алена Паўлоўская пазнаёміла прысутных з уласцівасцямі кожнай з прадстаўленых траў.

на сайт8

на сайт10

Вось такая адбылася яна — Ноч музеяў у Ашмянах: яркая, таямнічая, напоўненая гукамі гісторыі і араматам гарачай гарбаты.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша

Вальс Победы

Мы на Одноклассниках

Афіша