Фотавернісаж «Гісторыя пішацца аб’ектывам»

5 верасня ва ўстанове культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” адбылося мерапрыемства  “Гісторыя пішацца аб’ектывам”, прысвечаннае адкрыццю персанальнай фотавыстаўкі Аляксандра Наумчыка “#Мойгорад”.

Праект, створаны рэдактарам інтэрнэт-рэсурса газеты “Ашмянскі веснік”, дазваляе перанесціся на дзесяццігоддзі назад, ўбачыць і параўнаць архітэктуру нашага горада сёння і ўчора. Як прызнаўся аўтар, падчас стварэння фотакалажоў ён адкрыў для сябе ў Ашмянах шмат новага і нечаканага.

Немагчыма ўявіць твар кожнага горада без яго жыхароў, таму пачаў мерапрыемства персанаж “ашмянскі жыхар” (Піхтулаў В.П.), які ў вершаванай форме звярнуўся да мінулага нашага горада.

З адкрыццём першай персанальнай выстаўкі аўтара прыйшлі павіншаваць калегі і сябры. Слова ўзялі галоўны рэдактар газеты “Ашмянскі веснік” Г.М. Давідовіч і дырэктар Кальчунскай сярэдняй школы Я.С. Навіцкі.

Выставачны праект Аляксандра Наумчыка – гэта фотаадлюставанне сувязі часоў і сцвярджэнне таго, што мінулае існуе побач, трэба толькі захацець яго ўбачыць.

на сайт1

на сайт2на сайт3

центр-города2

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша