Акцыя "Гадзіна Зямлі" пройдзе 28 сакавіка 2020 года с 20.30 до 21.30
Акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 28 сакавіка 2020 года с 20.30 до 21.30
Гадзіна Зямлі — гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. У гэтым годзе акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо ў 12-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не толькі ў тым, каб з’эканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя — гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды.
Сёння Гадзіна Зямлі — гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. У мінулым годзе ў ёй прыняло ўдзел больш за 2 мільярды чалавек з 188 краін свету. Беларусь не засталася ў баку. Так, толькі ў Мінску была адключаная падсветка такіх знакавых аб’ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Беларуская дзяржаўная філармонія, Нацыянальны мастацкі музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падсвятленне ЦУМа, гандлёвага цэнтра «Сталіца» , гасцініцы «Беларусь» і інш.
Выключыць святло на гадзіну — не складана, але нават за такім сімвалічным дзеяннем стаіць магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя звычкі.
Як? Напрыклад, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, беражліва адносіцца да вады і зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў, тым самым скарачаючы выкіды парніковых газаў — галоўнай прычыны цяперашняга змены клімату.
Поделиться в соц. сетях
Пока нет комментариев
Добавить комментарий Отменить ответ
Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *
Имя *
E-mail *
Сайт
Комментарий
language / язык
Афіша
Вальс Победы


Навіны
- Акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 28 сакавіка 2020 года с 20.30 до 21.30
- У Ашмянскім краязнаўчым музеі прайшла імпрэза “Гісторыя мястэчка, якую расказалі яго жыхары”
- «Музей на далоні»
Мы на Одноклассниках
Мы на FACEBOOK

Гадзіна Зямлі



















Ашмянскі краязнаўчы музей © Theme Hook END .container END .footer END body ngg_resource_manager_marker END html(kthxbye)