Хто з нас не захапляўся цудоўнымі матылькамі, якія пералятаюць з кветкі на кветку? Нашы продкі нездарма называлі іх «пырхаючымі» кветкамі — да таго ж яны прыгожыя. Шмат легенд і паданняў ў розных народаў свету звязана з гэтымі нябеснымі стварэннямі. Матылі сімвалізуюць ўсё самае лепшае ў жыцці чалавека, а пара матылькоў азначае сямейнае шчасце.
Калекцыя, якая складаецца з больш за 200 самых прыгожых і знакамітых матылькоў з розных куткоў планеты, прадстаўлена на выставе «Порхающие цветы» ў нашым музеі: дзённыя і начныя матылькі, насельнікі трапічных лясоў і палярнай тундры, гіганты і карлікі. Некаторыя з іх занесены ў кнігу Рэкордаў Гінеса.
Самае галоўнае, што дораць нам матылі, — гэта пачуццё радасці ад любавання іх дзіўнай прыгажосцю і разнастайнасцю. На выставе вы знойдзеце найбуйнейшых матылькоў планеты: Мадагаскарскую Камету, або, як яе яшчэ называюць, — Месяцовую моль, Паўлінаглазку Атлас, размах крылаў якой дасягае 26 см. Здаецца неверагодным той факт, што сярод дзіўных матылькоў існуюць самыя сапраўдныя драпежнікі …
Зрэшты, вы самі зможаце акунуцца ў атмасферу прыгажосці і займальны свет гэтага атрада насякомых, наведаўшы з 6 сакавіка па 8 красавіка наш музей.
Чакаем вас па адрасе: г. Ашмяны, вул. Савецкая, д. 128.
Аўторак — нядзеля: з 10.00 да 19.00.
Кошт ўваходных білетаў:
Для школьнікаў і студэнтаў (пры групавым наведванні, ад 10 чалавек) — 1,5 руб. з чалавека;
Для школьнікаў і студэнтаў пры індывідуальным наведванні — 2,00 руб.
Для дарослых наведвальнікаў — 2,5 руб.
Дзеці да 3-х гадоў — бясплатна.
Даведкі па тэлефонах: 4-25-93; 4-46-62.
Добавить комментарий