Выстаўка з уласных фондаў «Гісторыя ў кашальку» адкрылася ў музеі

25 кастрычніка ва ўстанове культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” адбылося мерапрыемства “Сведкі часу”, прысвечанае адкрыццю выставы “Гісторыя ў кашальку”. Удзельнікамі яго сталі вучні 8-х класаў сярэдніх школ № 1 і № 3 горада Ашмяны. Вядучыя мерапрыемства – навуковыя супрацоўнікі музея І. Бусловіч і В. Вінцаловіч — пазнаёмілі школьнікаў з гісторыяй грашовых знакаў, прапанавалі ў гульнявой форме пазнаёміцца з паняццем “натуральны абмен”, правялі невялікую віктарыну, а напрыканцы падрыхтавалі да паказу два відэафільмы з апісаннем працэса вырабу сярэбраных манет і папяровых банкнот. Нагадаем, што выстава “Гісторыя ў кашальку”, прысвечаная гісторыі грашовага звароту на тэрыторыі Беларусі, будзе працаваць ў Ашмянскім краязнаўчым музеі да сярэдзіны снежня бягучага года.na-sajt-1

na-sajt-2

na-sajt-3na-sajt-4

na-sajt-5

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша