Прадметам камплектавання музея з’яўляецца быт, культура, прырода і гісторыя Ашмянскага краю. На 01.09.2014 г. музейны фонд складае каля 24 000 адзінак захоўвання, у тым ліку – 11 470 прадметаў асноўнага фонду. У калекцыях музея захоўваюцца старажытныя прылады працы, фрагменты шклянога і керамічнага посуду XI – XVI ст., знойдзеныя пры раскопках на Ашмяншчыне, матэрыялы раскопак Гальшанскага замка, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вырабы народных майстроў, дакументы і фотаздымкі. Значная частка калекцыі прысвечана жыццю і творчасці беларускага паэта-дэмакрата Францішка Багушэвіча: у музеі знаходзяцца асабістыя рэчы і выданні яго твораў.
Націсніце на малюнак каб убачыць адваротны бок

 
		 
		 
	 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		
 
		 
		 
		 
		 
		

 
			
		
		
    
    	
	 
  
  
      	
	 
  
  
  
      
   
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
