Выстава “Роднай рукі каляровая ніць”

6 ліпеня  бягучага  года ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К.Багушэвіча адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі Галіны Міхайлаўны  Селістроўскай “Роднай рукі каляровая ніць”.

Мастацтва вышывання знаёма Галіне Міхайлаўне з дзяцінства. Першыя ўрокі вышыўкі атрымала ад маці, затым ад настаўніцы, якая жыла ў іх доме.

IMG_0018

У бацькоўскім доме захаваліся яе дзіцячыя вышывані!

Больш грунтоўна гэтым відам творчасці захапілася ўжо на заслужаным адпачынку. Аддае любімаму занятку кожную вольную хвілінку. Апошнія дванаццаць гадоў займаецца вышыўкай  карцін крыжыкам.

IMG_0014

На сённяшні дзень у аўтара выстаўкі налічваецца больш за 100 работ, некаторыя ў падвойным экзэмпляры! Свае працы з задавальненнем дорыць родным, блізкім і сябрам. Вышыўкі Галіны Міхайлаўны знаходзяцца ў Вільні, Санкт-Пецярбургу, Казані і нават у Амерыцы. Шмат работ падорана і ў Беларусі: Мінск, Воранава, Браслаў і, вядома ж — Ашмяны!

На мерапрыемства былі запрошаны сябры, былыя калегі і сваякі Галіны Міхайлаўны.

IMG_0052

Цёпла і па-сяброўскі прайшло адкрыццё першай персанальнай выстаўкі Г.М.Селістроўскай.

IMG_0036

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша