У Ашмянскім краязнаўчым музеі адкрылася новая выстава

У Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф. Багушэвіча напачатку верасня адбылося адкрыццё новай выставы. Мерапрыемства сабрала ў музейнай зале даволі многа наведвальнікаў. Тэмай новай выставы сталі падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

<a href="http://www.rec.gov.by/">

Назва “Канцлагер – глыбіня бяздоння” можа падацца банальнай. Але для сучаснага чалавека веды пра апошнюю сусветную вайну абмежаваны кінастэрэатыпамі, а для маладога пакалення – камп’ютарнымі гульнямі, дзе ва ўдзельніка гульні неабмежаваная колькасць спроб выйграць нават у самым безнадзейным становішчы. У нас на Ашмяншчыне з кожным годам усё менш і менш застаецца ўдзельнікаў і сведкаў той вайны. Усё цішэй гучаць галасы, якія заклікаюць не дапусціць новых войн.

У рэальным жыцці ўсё інакш. Пераканацца ў гэтым можна было, паслухаўшы гісторыю ветэрана партызанскага руху Таццяны Мягковай. Таццяна Сцяпанаўна – ветэран вайны, чалавек з велізарным жыццёвым досведам. За плячамі гэтай жанчыны і здзекі гітлераўскіх халуёў, і барацьба з фашыстамі на баку партызанаў, і цяжкасці пешых пераходаў са сцёртымі ў кроў ступнямі, і страшная памылковая навіна пра тое, што нібыта ўсе родныя загінулі падчас вайны, і радасць ад таго, што ўся сям’я на самай справе здолела выратавацца. Кожнага эпізоду яе аповяду магло б хапіць на цэлы фільм. Але ў жыцці ўсё больш яскрава, цікава і… страшна. Але гэта не “страшылка” з фільма жахаў, не слізкая азызлая пачвара, якая выклікае хутчэй агіду, чым страх – гэта сапраўды жахлівыя моманты, калі адзіны бессардэчны чалавек з аўчаркай страшнейшы за ўсіх вампіраў і зомбі.

312

Вядучыя мерапрыемства – Настасся Навіцкая і Вольга Вінцаловіч – нагадалі пра яшчэ адзін жудасны бок вайны – створаныя нелюдзямі лагеры смерці. Трасцянец, Калдычэва, Шталаг-352, Панары (па-літоўску Панярай), Азарычы… За кожнай назвай –  сотні і тысячы загубленых душ, разбураных жыццяў, зламаных лёсаў. Асабліва шчымліва прагучала гісторыя Чырвонага Берага – дзіцячай Хатыні, аднаго з чатырнаццаці дзіцячых канцлагераў, дзе ў маленькіх вязняў бралі кроў  да поўнага абяскроўлення!.. У такія моманты цяжка стрымаць слёзы.

На мерапрыемстве прысутнічалі школьнікі – вучні 10 “А” і “Б” класаў СШ №2 разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Аленай Урублеўскай і Вольгай Дваранскай. Выступленні ветэрана і вядучых кранулі сэрцы прысутных. Юныя слухачы не засталіся абыякавымі. Яны падзякавалі Таццяне Мягковай за яе мужнасць і гераізм. Кожны мог задумацца аб тым, якой цаной даліся мірныя будні, якімі ахвярамі быў аплачаны наш сённяшні дзень. І ўзгадалі імёны загінуўшых, каб не паўтарыць трагічных памылак мінулага.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.

Па матэрыялах сайта «Ашмянскі веснік»

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша