Краязнаўчая панарама "Дух часу і раскошы"

  • Home
  • Новости
  • Краязнаўчая панарама «Дух часу і раскошы»

Краязнаўчая панарама «Дух часу і раскошы»

11 красавіка адбылася краязнаўчая панарама “Дух часу і раскошы”, прысвечаная 210-годдзю знакамітага мастака, кампазітара і музыканта Напалеона Орды. Амаль 20 гадоў прысвяціў ён падарожжу па Беларусі, на яго малюнках знайшлі адлюстраванне касцёлы і гарадскія пейзажы, сядзібы і палацы. Дзякуючы творчасці Напалеона Орды мы маем уяўленне аб выглядзе помнікаў Ашмяншчыны ў другой палове ХІХ ст.: сядзібы Адынцоў у Гейстунах, капліцы Снядэцкіх у Гародніках, Гальшанскага замка і Барунскага касцёла. Ды і сам побыт, норавы і традыцыі тагачаснай шляхты сёння сталі здабыткам гісторыі. Мерапрыемства “Дух часу і раскошы” дазволіла навучэнцам сярэдняй школы № 3 горада Ашмяны і выхаванцам Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў перанесціся ў атмасферу ХІХ стагоддзя. А выкарыстаныя падчас краязнаўчай панарамы пазлы і шарады сталі яркім элементам інтэрактыву.

Нагадаем, што выстаўка “Напалеон Орда. Падарожныя замалёўкі” будзе працаваць ў музеі да 28 мая бягучага года.

Поделиться в соц. сетях

Пока нет комментариев

Добавить комментарий Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Имя *

E-mail *

Сайт

Комментарий

Советую почитать

language / язык

Афіша

Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша

Навіны

  • У пошуках «Таямніцы казачнага лесу»
  • Арт-калаж «Загадкавыя фантазіі»
  • Прадстаўленне «Капялюша» ў Ашмянскім музеі

Ашмянскі краязнаўчы музей © Theme Hook END .container END .footer END body ngg_resource_manager_marker END html(kthxbye)