Акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 28 сакавіка 2020 года с 20.30 до 21.30

2051164

Гадзіна Зямлі — гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. У гэтым годзе акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо ў 12-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не толькі ў тым, каб з’эканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя — гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды.

Сёння Гадзіна Зямлі — гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. У мінулым годзе ў ёй прыняло ўдзел больш за 2 мільярды чалавек з 188 краін свету. Беларусь не засталася ў баку. Так, толькі ў Мінску была адключаная падсветка такіх знакавых аб’ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Беларуская дзяржаўная філармонія, Нацыянальны мастацкі музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падсвятленне ЦУМа, гандлёвага цэнтра «Сталіца» , гасцініцы «Беларусь» і інш.

Выключыць святло на гадзіну — не складана, але нават за такім сімвалічным дзеяннем стаіць магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя звычкі.

Як? Напрыклад, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, беражліва адносіцца да вады і зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў, тым самым скарачаючы выкіды парніковых газаў — галоўнай прычыны цяперашняга змены клімату.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша

Вальс Победы

Афіша

Мы на Одноклассниках

Мы на FACEBOOK

Афіша

Гадзіна Зямлі