У пошуках «Таямніцы казачнага лесу»

У чэрвені бягучага года  навучэнцы малодшых і сярэдніх класаў Навасёлкаўскага ВПК, сярэдняй школы № 3 горада Ашмяны і Кальчунская сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі квэст-гульні «Таямніца казачнага лесу». Музейны занятак быў праведзены ў экспазіцыйнай зале «Свет прыроды», насельнікі якой адзін за другім прапаноўвалі ўдзельнікам гульні розныя заданні. Выканаўшы заданне школьнікі атрымоўвалі кавалак пазла з выявай таямнічага звера, якога напрыканцы гульні можна было пабачыць цалкам. Выхаванцаў аздараўленчых лагераў чакалі шматлікія конкурсы, прагляды відэафільмаў і салодкія прызы. Чакаецца, што квэст-гульня стане любімым заняткам навучэнцаў Ашмянскага і суседніх раёнаў.

квест-игра2

квест-игра6

квест-игра7

квест-игра

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша