Арт-калаж «Загадкавыя фантазіі»

6 красавіка ў Ашмянскім краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства «Загадочные фантазии», якое стала сустрэчай з аўтарамі выстаўкі «Во власти хрупкой красоты». Удзельнікі мерапрыемства — супрацоўнікі і выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і аддзялення дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту — ў чарговы раз далучыліся да творчасці чатырох таленавітых чалавек: Ірыны Анохінай, Святланы Атрашкевіч, Ігара Ціханскага і Анастасіі Ігнаценка. Аўтары выстаўкі пазнаёмілі прысутных са светам сваіх захапленняў (а гэта бісерапляценне), расказалі пра свае любімыя матывы. З вышыўкай Анастасіі Ігнаценка, якая не змагла прысутнічаць на мерапрыемстве, удзельнікаў арт-сустрэчы пазнаёміла спецыяліст ТЦСАН Янкоўская Алена Міхайлаўна.

Свае віншаванні ў гонар адкрыцця выстаўкі ў Ашмянскім краязнаўчым музеі выказалі загадчык аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Алена Вацлаваўна Каткоўская і дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лілія Мікалаеўна Невяркевіч. Затым кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у стварэнні калажа з малюнкамі і пажаданнямі для будучых наведвальнікаў выстаўкі. Добрый настрой напрыканцы мерапрыемства стварыла Марыя Горыд, пад песні якой удзельнікі мерапрыемства пусціліся ў пляс.

Нагадаем, што выстаўка «Во власти хрупкой красоты»  працуе ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча да 28 чэрвеня 2017 года. Запрашаем!

на сайтна сайт2

на сайт3

на сайт4

на сайт5

на сайт6

на сайт7

на сайт8

на сайт9

на сайт11на сайт12на сайт10

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша