13 кастрычніка ва ўстанове культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” адбылося мерапрыемства “Мастацтва, якое яднае”, прысвечанае Дню Маці. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы малодшых класаў сярэдніх школ № 1 і № 2 горада Ашмяны, а таксама іх маці. Пры дапамозе супрацоўнікаў музея дзеці з матулямі пазнаёміліся з беларускім лялечным тэатрам – батлейкай і паспрабавалі сябе ў ролі акцёраў. Акрамя таго, школьнікам прадаставілася магчымасць зрабіць матулям паштоўкі ў тэхніцы выцінанка, а матулям – папрацаваць за ткацкім станком.
Добавить комментарий