Краязнаўчая панарама «Дух часу і раскошы»

11 красавіка адбылася краязнаўчая панарама “Дух часу і раскошы”, прысвечаная 210-годдзю знакамітага мастака, кампазітара і музыканта Напалеона Орды. Амаль 20 гадоў прысвяціў ён падарожжу па Беларусі, на яго малюнках знайшлі адлюстраванне касцёлы і гарадскія пейзажы, сядзібы і палацы. Дзякуючы творчасці Напалеона Орды мы маем уяўленне аб выглядзе помнікаў Ашмяншчыны ў другой палове ХІХ ст.: сядзібы Адынцоў у Гейстунах, капліцы Снядэцкіх у Гародніках, Гальшанскага замка і Барунскага касцёла. Ды і сам побыт, норавы і традыцыі тагачаснай шляхты сёння сталі здабыткам гісторыі. Мерапрыемства “Дух часу і раскошы” дазволіла навучэнцам сярэдняй школы № 3 горада Ашмяны і выхаванцам Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў перанесціся ў атмасферу ХІХ стагоддзя. А выкарыстаныя падчас краязнаўчай панарамы пазлы і шарады сталі яркім элементам інтэрактыву.

Нагадаем, што выстаўка “Напалеон Орда. Падарожныя замалёўкі” будзе працаваць ў музеі да 28 мая бягучага года.

на сайт6

на сайт1

на сайт2

на сайт4

на сайт3

на сайт5

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша