6 красавіка ў Ашмянскім краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства «Загадочные фантазии», якое стала сустрэчай з аўтарамі выстаўкі «Во власти хрупкой красоты». Удзельнікі мерапрыемства — супрацоўнікі і выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і аддзялення дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту — ў чарговы раз далучыліся да творчасці чатырох таленавітых чалавек: Ірыны Анохінай, Святланы Атрашкевіч, Ігара Ціханскага і Анастасіі Ігнаценка. Аўтары выстаўкі пазнаёмілі прысутных са светам сваіх захапленняў (а гэта бісерапляценне), расказалі пра свае любімыя матывы. З вышыўкай Анастасіі Ігнаценка, якая не змагла прысутнічаць на мерапрыемстве, удзельнікаў арт-сустрэчы пазнаёміла спецыяліст ТЦСАН Янкоўская Алена Міхайлаўна.
Свае віншаванні ў гонар адкрыцця выстаўкі ў Ашмянскім краязнаўчым музеі выказалі загадчык аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Алена Вацлаваўна Каткоўская і дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лілія Мікалаеўна Невяркевіч. Затым кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у стварэнні калажа з малюнкамі і пажаданнямі для будучых наведвальнікаў выстаўкі. Добрый настрой напрыканцы мерапрыемства стварыла Марыя Горыд, пад песні якой удзельнікі мерапрыемства пусціліся ў пляс.
Нагадаем, што выстаўка «Во власти хрупкой красоты» працуе ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча да 28 чэрвеня 2017 года. Запрашаем!
Добавить комментарий