Выстаўка «BelART.by. Маладыя мастакі Беларусі”

З 29 ліпеня бягучага года ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча працуе выстаўка BelART.by. Маладыя мастакі Беларусі”, дзе прадстаўлены творы сучасных мастакоў і графікаў з калекцыі музея Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Сярод удзельнікаў выстаўкі – стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

23 творы жывапісу і графікі, прадстаўленыя на выстаўцы, адлюстроўваюць асноўныя тэндэнцыі ў беларускім мастацтве ХХІ стагоддзя. Сярод жывапісных твораў можна адзначыць работы Дзяніса Барсукова, Ганны Сілівончык, Вікторыі Ільіной, Вікторыі Каваленчыкавай, Алены Шлегель, Ірыны Касцовай, Алены Бараноўскай, якія прапануюць сучаснае прачытанне класічных жывапісных жанраў: пейзажа, нацюрморта, партрэта. У графічным майстэрстве прадстаўлены работы Рамана Сустава, Анастасіі Дунец-Варанцовай, Таццяны Радзівілка, Ганны Ціханавай-Іарданавай, Андрэя Басалыга і інш.

Дадзеная выстаўка праводзіцца ў Ашмянах упершыню і, напаўняючы філасофскімі разважаннямі і інтэлектуальнымі пасыламі,  не пакіне раўнадушным ніводнага наведвальніка.

Для сайта для сайта1

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша