Створым разам «Ашмянскія замалёўкі»

Ашмяны. Вул. Жупранская. Пач. 20 ст.

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча  у партнёрстве з Грамадскім Аб’яднаннем «Міжнародная Рада помнікаў і гістарычных мясцінаў» (ІКАМОС) у межах праекта “Спадчына і сучаснасць” прыступіў да збору ўспамінаў пра гістарычны цэнтр нашага горада. Нас цікавяць Вашыя аповеды пра тое, як выглядалі Ашмяны ў мінулыя часы, як мянялася аблічча яго жыхароў, якая музыка гучала на яго вуліцах. Мы будзем удзячныя, калі Вы прыгадаеце штодзённыя ці надзвычайныя падзеі з жыцця горада і яго насельнікаў. На аснове Вашых успамінаў будзе напісаны сцэнарый і зроблена тэатральная пастаноўка, спектакль пра наш горад можна будзе ўбачыць напрыканцы верасня багучага года на пляцоўцы каля краязнаўчага музея.

Лепшыя успаміны будуць апублікаваны ў раённай газеце “Ашмянскі веснік” і адзначаны памятнымі падарункамі на заключным мерапрыемстве.

Прыкладны спіс пытанняў:

  1. Якія дзіцячыя ўспаміны ў Вас засталіся пра цэнтр горада Ашмяны?
  2. Ці памятаеце Вы Касцёл Святога Міхаіла Арханёла? Што ў ім знаходзілася?
  3. Якія ўспаміны пра Свята-Васкрасенскую царкву ў Вас засталіся?
  4. Ці ведалі Вы ў дзяцінстве, што склад Райспажыўкааперацыі, які знахозіўся ў будынку з чырвонай цэглы па вул. Міцкевіча, гэта былая сінагога?
  5. Якія дамы ў цэнтры горада Вы памятаеце, хто ў іх жыў, якіх насельнікаў памятаеце асабіста Вы?
  6. Чым на Вашай памяці займаліся ў горадзе яўрэі?
  7. Ці быў на Вашай памяці ў горадзе рынак і дзе ён размяшчаўся?
  8. Якія камічныя выпадкі здараліся на рынку?
  9. Якія дзяржаўныя ці рэлігійныя святы былі для Вас і Вашай сям’і найбольш значнымі? Як яны адзначаліся?
  10. Дзе Ваша сям’я звычайна праводзіла вольны час?
  11. Пра якія найбольш яркія выпадкі, звязаныя з горадам і яго насельнікамі, Вы можаце расказаць?
  12. Якую музыку слухалі ў той час? Якія музычныя калектывы існавалі?

Вашыя ўспаміны чакаем да канца жніўня. Даслаць іх можна ў на электронную пошту ці прынесці ў пісьмовым выглядзе. Наш адрас: вул Савецкая, 128, 4-25-93, e-mail: oshm_muzej@mail.ru. Будзем удзячны, калі ўспаміны будуць падмацаваны фотаматэрыялам. Пры неабходнасці здымкі будуць вернуты ўладальнікам.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша