Адкрыццё выстаўкі «Беларусь. Салдаты Вялікай Айчыннай»

3 чэрвеня бягучага года у нашым музеі адбылося адкрыццё выстаўкі “Беларусь. Салдаты Вялікай Айчыннай”, прысвечанай 75-годдзю пачатка Вялікай Айчыннай вайны. Гасцямі мерапрыемства сталі выхаванцы аздараўленчага лагера сярэдняй школы № 2 горада Ашмяны. З прывітальным словам да прысутных звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Л.А. Каханоўская. Настрой жа ваенных гадоў стварыў дуэт у складзе М.Г. Горыд і А.Ф. Пашкоўскага, у іх выканні  прагучала песня “Синенький платочек”. Самым яркім момантам мерапрымства стала экскурсія, якую правёў уласнік выстаўленых арыгінальных ваенных прадметаў І.М. Бабіцкі. Найбольш актыўныя школьнікі атрымалі ад калекцыянера памятныя падарункі. Выстаўка працуе ў Ашмянскім краязнаўчым музеі да 20 ліпеня 2016 года штодзённа з 10 да 19.00, акрамя панядзелка.

Для сайта7Для сайта 1Для сайта2Для сайта3Для сайта4Для сайта5Для сайта6

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша