«Гарады не старэюць…»: гістарычная гасцёўня, прысвечаная 675-годдзю Ашмян

24 лістапада ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча прайшло мерапрыемства “Гарады не старэюць…”, прысвечанае 675-годдзю горада Ашмяны.  Дакладчыкі гістарычнай гасцёўні разам з вядучымі Вінцаловіч Вольгай Станіславаўнай і Бусловіч Ірынай Раманаўнай ўзгадалі найбольш яркія старонкі з гісторыі раённага цэнтра. Так, першым прадпрыемствам ў Ашмянах стаў вінакурна-дражджавы завод, адкрыты ў 1881 годзе, з гісторыяй яго развіцця, сучасным станам і далейшымі перспектывымі пазнаёміла мікрабіёлаг прадпрыемства Балунда Алена Анатольеўна. Вучань 11 класа Ашмянскай школы-інтэрната Зубрылін Вадзім расказаў прысутным аб гісторыі сваёй навучальнай ўстановы (кіраўнік – Працкайла А.А.).

 Праблему захавання і выкарыстання помніка архітэктуры – будынка былой сінагогі закранула ў сваім выступленні дырэктар музея Навіцкая Настасся Васільеўна. Да творчасці ашмянскіх паэтаў звярнулася вучаніца 11-га класа сярэдняй школы № 3 Амбражэвіч Паліна. Вучні і настаўнікі гэтай школы падрыхтавалі мультымедыйную кнігу “Паэты Ашмяншчыны”. У працяг тэмы выступіў ашмянскі паэт і краязнаўца Шакола Пётр Валяр’янавіч, які падзяліўся успамінамі аб горадзе і яго жыхарах. Не абыйшлося і без вершаў паэта.

Прыемным падарункам удзельнікам мерапрыемства стала выступленне народнага ансамбля народнай песні “Жытніца”. Нагадаем, што гістарычная гасцёўня стала традыцыйнай для Ашмянскага краязнаўчага музея і была праведзена ў гэтым годзе чацвёрты раз.

na-sajt-2

na-sajt3

na-sajt4

na-sajt5

na-sajt-6

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша