Emotions ад Уладзіміра Кузняцова

З 27 жніўня ў рамках Года культуры ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча распачала працу персанальная фотавыстаўка Уладзіміра Кузняцова “Emotions…”. Аўтар упершыню прадстаўляе сваю шматгранную творчасць шырокай публіцы. Чароўны свет жаночай прыгажосці, нечаканыя ракурсы гарадскіх пейзажаў Мінска і Санкт-Пецярбурга, лірычныя фотаздымкі прыроды Беларусі змогуць выклікаць у наведвальніка сапраўды непадробныя эмоцыі.

Уладзімір Уладзіміравіч Кузняцоў нарадзіўся 11 мая 1959 года ў горадзе Сольцы Наўгародскай вобласці. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «і
нжынер-механік», затым Інстытут Нацыянальнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў на ваеннай спецвытворчасці. З 1993 года працуе ў мытных органах Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень — намеснік начальніка Ашмянскай мытні па ідэалагічнай рабоце.

Захапляцца фотамастацтвам пачаў у студэнцкія гады, цяпер працуе ў розных жанрах: глянцавая фатаграфія, пейзаж, партрэт, архітэктурная фатаграфія. Удзельнічаў у конкурсах мастацкай фатаграфіі мытнай сістэмы, дзе неаднаразова станавіўся прызёрам.

на сайт 1

на сайт 2

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша