«ЭКСПІРЫмЕНтуС» у Ашмянах

Выстаўка музея эксперыментальных навук «ЭКСПІРЫмЕНтуС» адкрылася ў нашым музеі 18 лютага. Да гэтага яна з поспехам прайшла ў Гомелі, Віцебску, Наваполацку, Магілёве, Маладзечне, Бабруйску, Мінску і Гродне.

Выстаўка «ЭКСПІРЫмЕНтуС»— гэта незвычайная экспазіцыя прыбораў і прылад, якія дэманструюць фізічны бок разнастайных і дзіўных па прыгажосці з’яў, дзякуючы якой усе наведвальнікі нечакана для сябе стануць даследчыкамі цікавага свету навукі.

На выстаўцы «ЭКСПІРЫмЕНтуС» прадстаўлена вялікая колькасць экспанатаў, якія не толькі можна, але і трэба чапаць, круціць, націскаць. Гэта месца, дзе наглядна дэманструюцца розныя законы фізікі, прыродныя з’явы, аптычныя ілюзіі, прынцыпы працы тэхнічных прылад і многае іншае. Тут сярод іншых прадстаўлены наступныя экспанаты: хвалевы маятнік, трансфарматар Мікалая Цеслы, мост Леанарда да Вінчы, палярызацыйна экран, маятнік Фуко, азбука Морзэ, гадзіннік-яблык, маятнік Ньютана, лічбавы мікраскоп і многае іншае.

Выстаўка працуе ў нашым музеі да 2 красавіка бягучага года.

экспериментус

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша