Ашмянскімі шляхамі Фердынанда Рушчыца

22 снежня ў нас адбылося адкрыццё выставы “Ашмянскімі шляхамі Фердынанда Рушчыца”, прымеркаванай да 145-годдзя з дня нараджэння славутага мастака-пейзажыста, графіка, тэатральнага дэкаратара, пакінуўшага глыбокі след у культуры і грамадскім жыцці Беларусі, Польшчы і  Літвы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел мастакі творчай суполкі “Адраджэнне”: Яўген Шунейка, Уладзімір Сайко, дызайнер Юрый Самко (г. Мінск), а таксама ашмянскі майстар Уладзімір Бізюк. З прывітальным словам да сабраўшыхся выступіла дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Генадзьеўна Кучынская. Шчырым падарункам Ашмянскаму музею сталі 12 карцін, прысвечаных розным этапам жыцця і дзейнасці Фердынанда Рушчыца аўтарства Уладзіміра Сайко, Анастасіі Кунец і Яўгена Шунейкі. Завяршылася мерапрыемства майстар-класам ад мастакоў з Мінска, падчас якога кожны жадаючы змог атрымаць свой партрэт. Выстава будзе працаваць да 10 студзеня 2016 года.Рущиц  для сайта 007Рущиц для сайта 019Рущиц для сайта 071Рущиц 049Рущиц для сайта 036Рущиц для сайта 092

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша