Ошмянский краеведческий музей http://oshmuz.by Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К,Багушэвіча,Ошмяны, музей, Богушевич, история,ошмянский краеведческий музей, выставка Fri, 27 Dec 2019 12:24:53 +0000 ru-RU hourly 1 https://wordpress.org/?v=4.3.22 http://oshmuz.by/wp-content/uploads/2015/09/cropped-3301-32x32.png Ошмянский краеведческий музей http://oshmuz.by 32 32 Са святамі! http://oshmuz.by/novosti/sa-svyatami/ http://oshmuz.by/novosti/sa-svyatami/#comments Fri, 27 Dec 2019 12:23:20 +0000 http://oshmuz.by/?p=1726 Шаноўныя калегі і сябры!
Калектыў нашага музея віншуе вас з зімовымі святамі і зычыць святочнага настрою!

открытка сновым годом

]]>
http://oshmuz.by/novosti/sa-svyatami/feed/ 0
“Гісторыя. Сучаснасць. Памяць…” http://oshmuz.by/novosti/gistoryya-suchasnasts-pamyats/ http://oshmuz.by/novosti/gistoryya-suchasnasts-pamyats/#comments Thu, 28 Nov 2019 07:55:32 +0000 http://oshmuz.by/?p=1714 21 лістапада 2019 года УК “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча” ладзіў чарговую, традыцыйную гістарычную гасцёўню “Гісторыя. Сучаснасць. Памяць…”

Гэтым разам гасцёўня была прысвечаная чатыром юбілейным датам Ашмянскага краю – юбілею раённай газеты, юбілеям з даты нараджэння краязнацаў і журналістаў Ю.І.Нікалаева і А.Р.Карэнеўскага, а таксама фотакарэспандэнта газеты А.А.Радзішэўскага.

80 год таму, 21 кастрычніка 1939 года, выйшаў першы нумар раённай газеты “Знамя Свабоды”, гэты дзень і стаў пунктам адліку ў развіцці мясцовага перыядычнага друка нашага раёну. За восем дзесяцігодддзяў на старонках выдання была зафіксаваная бадай уся гісторыя Ашмяншчыны. Ад першага нумару “Знамя свабоды” да сучаснага “Ашмянскага весніка” выданне было і застаецца сапраўды народнай газетай: аб’ектыўнай да асвятлення падзей, са сваім уласным меркаваннем і стылем.

Доўгія гады свайго жыцця “раёнцы” аддалі Юрый Іванавіч Нікалаеў, Іван Канстанцінавіч Высоцкі, Аляксандр Аляксандравіч Радзішэўскі, Аляксандр Рыгоравіч Каранеўскі, Яніна Іосіфаўна Дарняк, Валянціна Міхайлаўна Драздова, Ганна Мікалаеўна Давідовіч, Аліна Мікалаеўна Санюк, Святлана Генрыхаўна Муцянская і многія многія іншыя.

Найбольш значны след у вывучэнні гісторыі Ашмянскага раёну несумненна ўнёс Аляксандр Рыгоравіч Каранеўскі, 80-гадовы юбіляр. Ён — аўтар натуральнай энцыклапедыі Ашмяншчыны – кнігі “Памяць. Ашмянскі раён”. Гэтая кніга — шматстаронкавы вынік працы адданага краязнаўцы, які ўсё сваё жыццё прысвяціў даследванням гісторыі роднага краю.  Аляксандр Рыгоравіч працаваў дырэктарам нашага музея, і зараз дзякуючы ягоным напрацоўкам музей ганарыцца сваімі архіўнымі і даследчымі здабыткамі, а сучаснае пакаленне супрацоўнікаў выкарыстоўвае гэты матэрыял для сваёй працы.  Працягваюць справу свайго бацькі і дзядулі дачка Ларыса Аляксандраўна Ларыёнава, і ўнучка Кацярына Пятроўна Паўлоўская – таксама гісторыкі, педагогі, шчыра закаханыя ў свой край людзі.

Юрый Іванавіч Мікалаеў, якому ю споўнілася 85 гадоў  – журналіст ад Бога і па прызванню, сапраўдны прафесіянал сваёй справы, неабыякавы і таленавіты чалавек, заслужаны работнік культуры Беларусі, ганаровы жыхар горада Ашмяны.  Асаблівы гонар рэдакцыі – кніга Ю.Нікалаева “На хвалі часу, у плыні жыцця”, выданне якой было прымеркаванае да 70-годдзя раённай газеты ў 2009 годзе.

“Скрупулёзнасць, дакладнасць, уважлівасць, асаблівая адказнасць, прафесійная годнасць, з якімі ён ставіўся да кожнага рэдакцыйным заданні, да кожнай здымкі, рэпартажу, аповяду пра чалавека сродкамі фатаграфіі” – так Ю.І.Нікалаеў у сваёй кнізе характарызаваў калегу, фотакарэспандэнта “раёнкі” Аляксандра Аляксандравіча Радзішэўскага, 95-гадовага юбіляра.

На сустрэчу ў гасцёўні сабраліся як былыя, так і цяперашнія супрацоўнікі газеты, родныя і блізкія юбіляраў, жыхары нашага гораду. Вядучыя імпрэзы Таццяна Антонаўна Кіркоўская і Святлана Пятроўна Чарняк пазнаёмілі прысутных з гісторыяй газеты і жыццёвымі лёсамі знакамітых супрацоўнікаў-юбіляраў.

Сваімі ўспамінамі пра юбіляраў-журналістаў падзяліліся Ганна Мікалаеўна Давідовіч, Іван Канстанцінавіч.  Людміла Леанідаўна Рыбік, галоўны рэдактар газеты “Ашмянскі веснік” расказала аб працы сучаснай рэдакцыі, падзялілася планамі на будучыню.

Ларыса Аляксандраўна Ларыёнава адзначыла, што рыхтуючыся да сустрэчы пераглядала матэрыялы свайго бацькі. Практычна яго цікавіла ўсё: палітыка, эканоміка, лёсы людзей. У дзённіку ён адзначаў нават свае ўражанні ад падзеяў, што адбываліся. Разнастайнасць інтарэсаў стала адкрыццём для сям’і, таму што быў ён чалавекам нешматслоўным.

Музычныя падарункі падарылі юбілярам настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў Надзея Лукашэвіч, Алеся Місюкевіч, Ірына Асмольская, і вучань Ілля Леанідавіч.

IMG_2847 IMG_2819 IMG_2833 IMG_2839 IMG_2841 IMG_2852

Ад усёй душы наш калектыў яшчэ раз віншуе рэдакцыю газеты, родных і блізкіх юбіляраў, зычыць плёну, імпэту, неабыякавасці на працоўным і жыццёвым шляхах!

]]>
http://oshmuz.by/novosti/gistoryya-suchasnasts-pamyats/feed/ 0
Анонс! 20.11.2019г. в музее начинает работу выставка «В гости к сказке» http://oshmuz.by/bez-rubriki/anons-20-11-2019g-v-muzee-nachinaet-rabotu-vystavka-v-gosti-k-skazke/ http://oshmuz.by/bez-rubriki/anons-20-11-2019g-v-muzee-nachinaet-rabotu-vystavka-v-gosti-k-skazke/#comments Fri, 08 Nov 2019 09:21:04 +0000 http://oshmuz.by/?p=1708 Приглашаем всех мальчиков и девочек, а так же их родителей, бабушек и дедушек, преподавателей и воспитателей посетить выставку « В ГОСТИ К СКАЗКЕ».

На выставке представлено более 60 героев любимых сказок. Вы сможете попутешествовать в сказки известных писателей: Г.Х.Андерсена («Дюймовочка», «Снежная королева», «Принцесса на горошине»), Ж.Перро («Красная шапочка», «Золушка»), К.Чуковского («Муха-Цокотуха»), С.Маршака («12 месяцев», «Кошкин дом»), В.Гаршина («Лягушка-путешественница»), Мамина-Сибиряка («Серая шейка»), Л.Толстого («Золотой ключик»), Змитрака Бядули («5 ложек затирки»), Паустовского («Солдатская сказка»), Куприна («Слон») и многих других.

Во время сказочного путешествия вы сможете посмотреть сказки и мультики, послушать песни, поиграть в викторины, интеллектуальные игры и примерить костюм Мальчиша – Кибальчиша с саблей .

МЫ ВАС ВСЕХ ОЧЕНЬ ЖДЕМ!!!

ошмяны на сайт

 
]]>
http://oshmuz.by/bez-rubriki/anons-20-11-2019g-v-muzee-nachinaet-rabotu-vystavka-v-gosti-k-skazke/feed/ 0
Імя тваё — Жанчына http://oshmuz.by/novosti/imya-tvayo-zhanchyna/ http://oshmuz.by/novosti/imya-tvayo-zhanchyna/#comments Thu, 26 Sep 2019 09:50:49 +0000 http://oshmuz.by/?p=1693 Гродзеншчына – край таленавітых людзей, вядомых не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. З зямлёй над Неманам звязаны імёны Францішка Багушэвіча, Міхаіла Клеафаса Агінскага, Адама Міцкевіча, Васіля Быкава, Элізы Ажэшкі і многіх іншых.

У дні святкавання 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці ў нашым музеі адбылося адкрыццё выстаўкі “ Імя тваё – Жанчына”, прысвечанай славутым жанчынам Ашмянскага раёна і Гродзенскай вобласці. 19 верасня ў выставачнай зале музея сабраліся навучэнцы старэйшых класаў сярэдніх школ № 2 і № 3 горада Ашмяны са сваімі класнымі кіраўнікамі.

Вядучыя мерапрыемства Ірына Бусловіч і Святлана Чарняк, быццам кнігу, перагортвалі старонкі з біяграфіямі славутых зямлячак… Сярод іх каралева Польшчы, родапачынальніца дынастыі Ягелонаў Соф’я Гальшанская, Святая Праведная Дзева Іуліанія Альшанская, пісьменніца і грамадскі дзеяч Эліза Ажэшка, дачка паэта-дэмакрата Ф. Багушэвіча Канстанцыя, першыя трактарыскі Вера Жабінская і Феня Макась, урачы партызанскай брыгады імя М.Ф. Гастэлы Алена Маймусава і Кацярына Папова, герой Сацыялістычнай працы Раіса Цітко. Працягваюць слынныя традыцыі нашы сучасніцы — ганаровыя грамадзяне горада Ашмяны Валянціна Лузіна, Тамара Філіповіч і Валянціна Гінчук. Вялікі ўклад ў развіццё адукацыі Ашмянскага раёна ўнесла Наталля Кучынская.

У канцы мерапрыемства для навучэнцаў вядучыя арганізавалі віктарыну, па выніках якой пераможцаў чакалі салодкія прызы.

Выстаўка «Імя тваё — Жанчына» адкрыта для наведвальнікаў з 19 верасня па 15 лістапада. Сардэчна запрашаем!

на сайт

на сайт1

на сайт2

на сайт3

]]>
http://oshmuz.by/novosti/imya-tvayo-zhanchyna/feed/ 0
Творчых фантазій палёт Ядвігі Сенько http://oshmuz.by/novosti/tvorchyh-fantazij-palyot-yadvigi-senko/ http://oshmuz.by/novosti/tvorchyh-fantazij-palyot-yadvigi-senko/#comments Fri, 09 Aug 2019 09:29:33 +0000 http://oshmuz.by/?p=1682 У жнівеньскую пару прырода здзіўляе чалавека шматлікімі фарбамі. Так і хочацца ўзяць у рукі фотаапарат ці пэндзаль і зафіксаваць гэтыя нерукатворныя вобразы. Якія ж, напэўна, шчаслівыя тыя людзі, якія штодзённа датыкаюцца да прыгожага. І ўдвая шчаслівыя тыя, хто ўмее сваімі рукамі гэтую прыгажосць ствараць.

8 жніўня ў выставачнай зале Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча было па-асабліваму цёпла і ўтульна. І справа была нават не ў тым, што за акном летняя пара. У Ашмянах упершыню была прэзентаваная выстава кветкавых кампазіцый і пейзажаў Ядвігі Сенько «Кветкавы рай». Знаёмства з выставай стала добрай нагодай сустрэцца з аўтарам.

Ядвіга Іванаўна — прафесійны мастак, жыве ў горадзе Маладзечне. У свой час скончыла Маскоўскі ўніверсітэт мастацтваў. З 1997 года яе творчасць практычна непарыўна звязана з тэматыкай хрысціянства. Па благаславенні Філарэта, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі піша спісы з усіх вядомых у праваслаўным свеце абразоў. Таксама ў арсенале работ ёсць каталіцкія абразы і амаль усе вядомыя біблейскія сюжэты. За гэты час мастаком напісана больш за 1 800 ікон і карцін на хрысціянскую тэматыку.

Таксама Ядвіга Іванаўна працуе ў жанры пейзажу і нацюрморта. Ёю напісана каля 600 кветкавых кампазіцый і пейзажаў. А з 2008 года персанальная выстава нацюрмортаў і кампазіцый з кветак пад назвай «Кветкавы рай» экспануецца ў музеях рэспублікі. Усяго ў Ядвігі Іванаўны адбылося больш за 230 выстаў розных музеях Беларусі. Акрамя таго, працы Ядвігі Сенько знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Украіне, Расіі, Арменіі, краінах Балтыі, Польшчы, Германіі, і іншых краін.

На сустрэчу з аўтарам прыйшлі жыхары горада Ашмяны, неабыякавыя да мастацтва. Ядвіга Іванаўна распавяла прысутным пра тое, з чаго пачыналася яе творчасць. Сваім самым вялікім дасягненнем аўтар лічыць стварэнне іконы для касцёла Святых Сымона і Алены ў горадзе Мінску. Многія яе іконы знаходзяцца ў праваслаўных і каталіцкіх храмах Беларусі. Ядвіга Іванаўна прызналася, што стварэння добрай працы недастаткова якасных фарбаў і пэндзлікаў, акрамя гэтага неабходна ўкласці ў яе свой розум і часцінку сваёй душы.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Валянціна Аляксандровіч, якая таксама прысутнічала на выставе, падзякавала аўтару за прадстаўленую выставу і падораныя станоўчыя эмоцыі.

Асаблівыя пачуцці ў наведвальнікаў мерапрыемствы выклікалі гукі скрыпкі ў выкананні Таццяны Чэрскай. Нават Ядвіга Сенько прызналася: «Пад музыку карціны нібы ажылі». Пасля мерапрыемства жыхары нашага горада доўга не адпускалі аўтара, выказваючы словы захаплення і ўдзячнасці.

Нацешыцца атмасферай кветкавых кампазіцый Ядвігі Сенько жыхары і госці Ашмянаў змогуць да 15 верасня бягучага года.

IMG_8244

IMG_8250на сайт1на сайт2

IMG_8256

на сайт3

на сайт5

на сайт6на сайт7

]]>
http://oshmuz.by/novosti/tvorchyh-fantazij-palyot-yadvigi-senko/feed/ 0
Адкрыццё выстаўкі «Радкі, абпаленыя вайной» http://oshmuz.by/bez-rubriki/adkrytstsyo-vystauki-radki-abpalenyya-vajnoj/ http://oshmuz.by/bez-rubriki/adkrytstsyo-vystauki-radki-abpalenyya-vajnoj/#comments Wed, 26 Jun 2019 14:37:58 +0000 http://oshmuz.by/?p=1666 75 гадоў таму адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны ў нашай Беларусі, але водгукі той вайны да гэтага часу жывуць у кожным сэрцы. Няма такой сям’і, якую б не закранула б вайна. Усё менш застаецца ветэранаў, якія могуць распавесці аб пройдзеных франтавых дарогах, і тым даражэй для нас становяцца тыя рэліквіі, што захоўваюцца ў сем’ях былых салдат Вялікай Айчыннай вайны, архівах і музеях: дакументы, фотаздымки, лісты, нататкі.
«Радкі, абпаленыя вайной» — такую назву мае выстава, арганізаваная супрацоўнікамі Ашмянскага краязнаўчага музея да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Ашмянскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе прадстаўлены матэрыялы, якія рэдка выносяцца на агляд шырокаму колу наведвальнікаў: перапіска з архівамі, успаміны, данясенні і рапарты партызан, даведкі, запісныя кніжкі, лістоўкі, падпольныя выпускі газеты «Знамя свободы» і многае іншае.
25 чэрвеня ў Ашмянскім краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства «Аўтографы ваенных часоў», якое стала адкрыццём дадзенай выставы. Вядучыя Алена Галамбоўская і Настасся Навіцкая пазнаёмілі выхаванцаў летняга лагера «ПАТРИОТ.BY» гімназіі № 1 горада Ашмяны з дакументамі, прадстаўленымі на выставе, распавялі пра гісторыю подзвігу лётчыкаў А.М. Аўдзеева і П.П. Страленкі, пазнаёмілі з дзейнасцю партызанскіх брыгад на тэрыторыі Ашмянскага раёна і біяграфіямі іх камандзіраў.
Асаблівую цікавасць у выхаванцаў лагера выклікала гісторыя аб друку падпольнай газеты «Знамя свободы» і лістовак у партызанскай брыгадзе імя Н.Ф. Гастэлы. Удзельнікам мерапрыемства былі зачытаны радкі з ваенных дакументаў: загад камандзіра партызанскай брыгады імя Гастэлы А.В. Манохіна, вытрымка з савецкай агітацыйнай лістоўкі, даклад аб баявых дзеяннях 5-й танкавай арміі ў Ашмянскім раёне і інш.
Музычным дадаткам да мерапрыемства сталі песні на ваенную тэму ў выкананні работнікаў Ашмянскага раённага цэнтра культуры Канстанціна Яраша і Таццяны Казак.
Сёння дакументы часоў вайны — гэта важнейшы пласт гісторыі Ашмяншчыны, няхай, радкі ў гэтых дакументах не заўсёды магчыма расчытаць, а старонкі пажоўклі ад часу, але пакуль яны захоўваюцца, будзе існаваць памяць…

на сайт1на сайт

на сайт5на сайт

на сайт1на сайт3

]]>
http://oshmuz.by/bez-rubriki/adkrytstsyo-vystauki-radki-abpalenyya-vajnoj/feed/ 0
В Гродно создали карту детских оздоровительных лагерей http://oshmuz.by/novosti/v-grodno-sozdali-kartu-detskih-ozdorovitelnyh-lagerej/ http://oshmuz.by/novosti/v-grodno-sozdali-kartu-detskih-ozdorovitelnyh-lagerej/#comments Wed, 22 May 2019 06:19:55 +0000 http://oshmuz.by/?p=1540 С помощью интерактивной карты, которая размещена на сайте главного управления образования Гродненского облисполкома, можно посмотреть расположение всех оздоровительных лагерей на территории области.

4445.jpg

Интерактивная карта состоит из 71 точки, при клике на каждую появляется всплывающее окошко с краткой информации о лагере.  Здесь указаны адрес лагеря, контактные данные и расписание смен на время каникул. Условные обозначения помогут сориентироваться в выборе: лагеря в живописной местности и стационарные оздоровительные лагеря отмечены на карте по-разному.

66454343.jpg

 

]]>
http://oshmuz.by/novosti/v-grodno-sozdali-kartu-detskih-ozdorovitelnyh-lagerej/feed/ 0
Ноч музеяў-2019. Колеры музейнай палітры http://oshmuz.by/bez-rubriki/noch-muzeyau-2019-kolery-muzejnaj-palitry/ http://oshmuz.by/bez-rubriki/noch-muzeyau-2019-kolery-muzejnaj-palitry/#comments Tue, 21 May 2019 14:43:54 +0000 http://oshmuz.by/?p=1524 У гэтым годзе Ноч музеяў выдалася незвычайная, і не толькі таму, што дзесятая, а гэта значыць, юбілейная. Упершыню ў рамках дадзенага мерапрыемства такая ўвага ўдзялался мастацтву: жывапісу, музыцы, кінамастацтву. 

Мерапрыемства распачалося яшчэ 16 мая, калі на пленэр «Ашмяны вачыма юных мастакоў» завіталі навучэнцы Бараўлянскай дзіцячай школы мастацтваў і выхаванцы Мінскай мастацкай майстэрні жывапісу, малюнка і кампазіцыі Уладзіміра Сайко разам са сваім настаўнікам. Да пленэра далучыліся навучэнцы Ашмянскай ДШМ са сваім настаўнікам Дзмітрыем Айвазоўскім.

на сайт на сайт2

На наступны дзень група з Бараўлян і Мінска прадоўжыла маляваць Ашмяны.

Вынікі пленэра былі прадстаўлены на Ночы музеяў.

Ночь музеев-2019

А ў рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў пленэра ганаровымі граматамі.

Награждение участников пленэра1

На мерапрыемстве можна было пачуць выступленне народнага ансамбля народных інструментаў «Карусель» і народнага інструментальнага ансамбля «Хорошее настроение» Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў.

Выступление Ошмянской ДШИ

Працягам стала выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа пад кіраўніцтва Аляксандра Абрамовіча (саліст Яўген Астрамовіч).

IMG_2810

Эпіцэнтрам музейнай ночы стаў майстар-клас па жывапісу ад мастака-жывапісца, баталіста, члена Саюза мастакоў Расіі Уладзіміра Сайко.

Мастер-класс по живописи от Владимира Сайко

Затым кожны жадаючы змог атрымаць свой уласны партрэт ад мінскага мастака.

Портрет от Владимира Сайко

IMG_2947

Гукі скрыпкі ад Таццяны Чэрскай і Ірына Асмольскай выдатна дапоўнілі музейную ноч.

IMG_2938

А 9-й гадзіне вечара распачаў працу начны кіназал пад адкрытым небам. Да увагі наведвальнікаў — прагляд мастацкага фільма «Паміж жыццём і смерцю», які здымалі ў Гальшанах і Ашмянах ў 2002 годзе.

Кинозал под открытым небом

Тым часам Белая панна ўжо была гатова прыняць наведвальнікаў начной экспазіцыі.

Белая панна готова к ночной экскурсии

Яшчэ адна Ноч музеяў адбылася ў Ашмянах, пакінуўшы яркія, насычаныя мастацтвам эмоцыі.

]]>
http://oshmuz.by/bez-rubriki/noch-muzeyau-2019-kolery-muzejnaj-palitry/feed/ 0
Сустрэча з нашчадкамі ашмянскага мастака http://oshmuz.by/bez-rubriki/sustrecha-z-nashchadkami-ashmyanskaga-mastaka/ http://oshmuz.by/bez-rubriki/sustrecha-z-nashchadkami-ashmyanskaga-mastaka/#comments Tue, 21 May 2019 14:03:13 +0000 http://oshmuz.by/?p=1518 Сустрэча, якая адбылася ў Ашмянскім краязнаўчы музеі імя Ф.К. Багушэвіча, 11 мая, з аднаго боку была незапланаванай і раптоўнай, з іншага – доўгачаканай і такой неабходнай…

Гісторыя гэта пачалася яшчэ ў верасні 2018 года, калі ў нашым музеі была ўрачыста адкрыта выстава копій работ Вінцэнта Мешкуця “Ашмянскія краявіды”. Нагадаем, што Вінцэнт Мешкуць з у 1920-1930-я гг. працаваў настаўнікам малявання і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў гімназіі імя Яна Снядэцкага. Жыў разам з сям’ёй на вуліцы Барунскай. Асноўным накірункам яго працы становяцца краявіды Ашмянскага павета і навакольных  тэрыторый. У 1945 годзе сям’ёй Вінцэнта Мешкуця было перавезена ў Польшчу каля 120 работ. Больш пра Мешкуця ў Ашмянах амаль не ўспаміналі.

Дзякуючы ініцыятыве і намаганням краязнаўцы, рэдактара сайта “Oszmianszczyzna” і даўняга сябра музея  Міхала Буткевіча ўдалося адшукаць на тэрыторыі Польшчы нашчадкаў Вінцэнта Мешкуця, а менавіта ўнука – прафесара архітэктуры Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта Конрада Куча-Кучынскага.

У верасні 2018 года прафесар падрыхтаваў і аформіў 34 копіі работ, на якіх адлюстраваны краявіды, касцёлы, сядзібы і палацы Ашмяншчыны, а таксама распрацаваў буклеты аб творчасці Вінцэнта Мешкуця і даслаў прывітальны ліст.

Нажаль, у мінулым годзе унук Мешкуця прыехаць у Ашмяны не змог. Але завітаў сюды разам са сваім сынам Янам ў маі бягучага года. Ён наведаў каталіцкія могілкі нашага горада, дзе пахаваны Вінцэнт Мешкуць, будынкі былой гімназіі (сучасная школа-інтэрнат), у падвалах нават знайшоў памяшканні, дзе на фотаздымках адлюставаны яго дзед.

У рамках мерапрыемства “Колеры часу” адбылася сустрэча з прафесарам Конрадам Куча-Кучынскім і яго сынам Янам ў Ашмянскім краязнаўчым музеі. На сустрэчу прыйшлі зацікаўленыя жыхары горада: настаўнікі гісторыі, кіраўнікі школьных музеяў, краязнаўцы і інш. Прафесар архітэктуры выдатна падрыхтаваўся, і няхай яго аповед гучаў на польскай мове, фотаздымкі сям’і Віцэнта Мешкуця, віды горада Ашмяны першай паловы ХХ ст. сталі аб’ядноўваючым матывам для жыхароў дзвюх розных дзяржаў.

Напрыканцы мерапрыемства прафесар Конрад Куча-Кучынскі зрабіў падарункі ў выглядзе копій работ Мешкуця для кіраўніка народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вучоны нашай зямлі” пры Кальчунскай СШ Таццяны Давідовіч, а таксама для краязнаўцы, фатографа, Ганаровага грамадзяніна горада Ашмяны Тамары Філіповіч. Фотаздымак з выявай Вінцэнта Мешкуця ў будынку гімназіі імя Яна Снядэцкага быў падараваны дырэктару Ашмянскай школы-інтэрната Уладзіміру Бізюку.

І няхай мерапрыемства доўжылася больш за гадзіну, госці доўга не маглі разыйсціся, стараючыся абмяняцца кантактамі з прафесарам. Сустрэча ў музеі была плённай для прафесара, які ўпершыню ў пасляваенны час наведаў мясціны, дзе жыў і працаваў яго дзед, важнай сустрэча стала і для мясцовай грамадскасці, якая пазнаёмілася з нашчадкамі ашмянскага мастака.

IMG_1791 IMG_1739 на сайт IMG_1763

]]>
http://oshmuz.by/bez-rubriki/sustrecha-z-nashchadkami-ashmyanskaga-mastaka/feed/ 0
Выстаўка да Дня Перамогі «Минувших лет живая память» http://oshmuz.by/bez-rubriki/vystauka-da-dnya-peramogi-minuvshih-let-zhivaya-pamyat/ http://oshmuz.by/bez-rubriki/vystauka-da-dnya-peramogi-minuvshih-let-zhivaya-pamyat/#comments Tue, 21 May 2019 12:37:42 +0000 http://oshmuz.by/?p=1511  9 мая традыцыйна да Свята Перамогі калектыў Ашмянскага краязнаўчага музея ладзіць перасоўныя выставы. Тэматычная выстава пад назвай «Минувших лет живая память» ўтрымлівала прадметы ваеннага часу: друкарскі станок, на якім ў гады Вялікай Айчыннай вайны ствараліся агітацыйныя лістоўкі і нават выпускі газеты “Знамя свободы”, наручнікі з дроту, ваеннае абмундзіраванне, прадметы побыту, вайсковы рыштунак і многае іншае. Наведвальнікі святочнага мерапрыемства ў гарадскім парку, як заўсёды, не засталіся раўнадушнымі да музейнай выставы.

на сайт на сайт2 на сайт3 на сайт4

]]>
http://oshmuz.by/bez-rubriki/vystauka-da-dnya-peramogi-minuvshih-let-zhivaya-pamyat/feed/ 0