Родны свой край любі і ведай

Музеі — гэта ўнікальныя інстытуцыі. Захоўваючы прадметы і дакументы, музеі захоўваюць памяць чалавецтва. Калі мы задаёмся пытаннем: «Навошта патрэбен музей?», то, па сутнасці, пытаемся: “Навошта чалавеку памяць?”  Сёння ў фондах Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча заховаецца каля 25 000 музейных прадметаў. Пачынаючы з 1952 года, калі выйшла Пастанова аб заснаванні музея, не адно пакаленне музейных супрацоўнікаў карпатліва, метадычна, дзень за днём, збірала матэрыяльныя сведчанні развіцця нашага краю. Зараз – гэта ўнікальныя калекцыі дакументаў і фотаздымкаў, зброі і вайсковага рыштунку, нумізматыкі і баністыкі.

Працэс збірання матэрыяльных каштоўнасцей Ашмяншчыны не спыняецца і сёння. Трэба адзначыць, што колькасць свядомых і бескарысных людзей, якія перадаюць збіраныя за доўгія гады калекцыі ў музей, не змяншаецца. Лепшыя з паступленняў за 2015 – 2019 год прадстаўлены на выстаўцы “Кола часу”.

17 красавіка да Года малой радзімы ў выставачный зале адбылося мерапрыемства “Родны свой край любі і ведай”, у рамках якога можна было пазнаёміцца з жыхарамі Ашмяншчыны, якія перадалі свае калекцыі ў музей.

на сайт

Так, жыхар горада Ашмяны Аляксандр Кузьміч Багданаў мае 68-гадовы рабочы стаж. На працягу жыцця ён працаваў на Ашмянскім мясакамбінаце, у раённым аб’яднанні “Сельгастэхніка” (зараз ААТ “Аграпрамтэхніка”).  За сваю самаадданую працу і адказнае стаўленне да яе Аляксандр Кузьміч неаднаразова быў узнагароджаны падзячнымі лістамі, граматамі, знакамі “Пераможца сацыялістычных спаборніцтваў” і медалямі. У музей ашмянскі жыхар перадаў 18 прадметаў, якія папоўнілі фонд рэчаў славутых жыхароў нашага краю.

на сайт1

Пачэснае месца на выстаўцы паступленняў “Кола часу” ў фондах краязнаўчага музея занялі асабістыя дакументы дырэктара сярэдняй школы № 1 горада Ашмяны (з 1939 г. і да пачатку 1950-х гг.), доктара біялагічных навук, прафесара Вільнюскага ўніверсітэта, загадчыка лабараторыі Акадэміі навук Літоўскай ССР, заслужанага дзеяча навукі Літоўскай ССР Якава Міхайловіча Цукерзіса. У гэтым годзе спаўняецца 110 год з дня нараджэння педагога і вучонага.

на сайт2

Дакументы перадала ў музей настаўнік сярэдняй школы № 3 горада Ашмяны Валянціна Фёдараўна Рэўт, якая мела ў свой час цесныя стасункі з сям’ёй Якава Міхайлавіча і была лепшай сяброўкай яго дачкі. Для навучэнцаў сярэдня школы № 1, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, Валянціна Фёдараўна распавяла пра сям’ю Я.М. Цукерзіса, пра яго жыццёвы шлях і ашмянскія карані, а таксама падзялілася ўспамінамі пра сярэднюю школу № 1 у пасляваенны перыяд.  

на сайт4

Няглядзячы на тое, што Валянціна Сцяпанаўна Лабуніна большую частку свайго жыцця правяла ў невялікім мястэчку Гальшаны, геаграфія яе знаёмстваў распасціралася на ўвесь былы Савецкі Саюз. Гэта дазволіла ёй сабраць вялікую калекцыю паштовак. Частку яна перадала ў наш музей: гэта паштоўкі “С Днем Октябрьской революции” колькасцю 150 адзінак і 400 навагодніх паштовак. Кожная паштоўка нясе ў сабе двайную інфармацыю: на вонкавым баку – гісторыя краіны, на адваротным – гісторыя асобнага чалавека і сям’і. Валянціна Сцяпанаўна прызналася, што да гэтага часу карыстаецца паслугамі пошты і дасылае сябрам папяровыя паштоўкі.

на сайт5

на сайт 7

на сайт6

Апошні блок мерапрыемства быў прысвечаны педагогу, паэту і краязнаўцу Пятру Валяр’янавічу Шаколе, якога ўжо амаль год няма сярод нас. Пры жыцці паэт часта дарыў краязнаўчаму музею свае “саміздатныя” зборнікі. Кнігі, якія прадстаўлены на выстаўцы, перадаў у музей Мікалай Рыгоравіч Розенберг. Цэлую каробку з творамі ён прынёс ад пляменніка паэта.

Цёплымі ўспамінамі пра краязнаўцу падзялілася загадчыца аддзела абслугоўвання Ашмянскай раённай бібліятэкі Святлана Антонаўна Галінская. Яна расказала, што Пётр Валяр’янавіч вельмі любіў клуб “Сустрэча” пры бібліятэцы і быў яго пастаянным удзельнікам. На сустрэчы з мясцовым паэтам заўсёды прыходзіла шмат моладзі.

на сайт8

На мерапрыемстве ў музеі вучаніцы 9-га класа сярэдняй школы № 1 горада Ашмяны, дзе вучыўся Петр Валяр’янавіч, прачыталі яго верш пад назвай “Мой шлях”.

на сайт 8

Завяршылася мерапрыемства музычным нумарам у выкананні студэнта Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа Уладзіслава Канапелька-Шумкоўскага.

на сайт 9

Усе героі мерапрымства з’яўляюцца прыкладам беззаветнага служэння сваёй справе, сваёй Радзіме, свайму прызванню ў жыцці. І няхай іх раздзяляюць дзесяцігоддзі, сваім жыццём, учынкамі, яны паказалі, як можна па-просту, без пафасу і лішніх слоў, але шчыра і ад усёй душы любіць сваю Малую Радзіму.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша

До начала II Европейских игр осталось:

Мы на Одноклассниках

Афіша