Рэха Афганскай вайны

15 лютага споўнілася роўна 30 гадоў з дня вываду Абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан.
«Афганская вайна» — так усе прывыклі называць трагічныя падзеі, якія расцягнуліся на 10 доўгіх гадоў. Мы ўсё далей і далей аддаляемся ад тых дзён, якія ў чарговы раз распасвялі ўсяму свету аб мужнасці, стойкасці і адвазе савецкага салдата.
Дарогамі Афганістана прайшло 215 ураджэнцаў Ашмянскага раёна. Вайна пакінула шрамы ў сэрцах усіх, хто на ёй пабываў. Але невылечным болем яна жыве ў сям’ях загінуўшых землякоў: Сяргея Залатарова, Эдуарда Кеда, Сяргея Клінцэвіча …
Да памятнай даты супрацоўнікі Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча падрыхтавалі перасоўную выстаўку  «Эхо Афганской войны», на якой прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, медалі як з асабістых архіваў удзельнікаў вайны ў Афганістане: Мікалая Лаздзіна, Віктара Манчака, Генадзя Андрыеўская, Івана Цюхно і інш, так з фондаў Ашмянскага краязнаўчага музея. Выстаўка працавала з 14 па 16 лютага ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры. 

на сайт

на сайт2

на сайт3

на сайт4IMG_9334

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша

Вальс Победы

Мы на Одноклассниках

Афіша