Ноч музеяў-2016 «Як гэта было…»

18 мая ў Ашмянскім краязнаўчым музеі ў чарговы раз адбылася акцыя “Ноч музеяў”, якая ў гэты раз прайшла пад назвай “Як гэта было…”. Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены лепшыя нумары з мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму Дню музеяў, за 2010 – 2015 гг.

Традыцыйна усіх жадаючых запрашалі на свята удзельнікі аркестра Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў “Хорошее настроение”. У фае ж музея з прывітальным словам да прысутных звярнуліся кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Францішак Багушэвіч і яго дачка Канстанцыя.  Падчас канцэртнай праграмы ў выкананні артыстаў Ашмянскага раённага цэнтра культуры гучалі песні ваенных гадоў, была паказана тэатральная пастаноўка “Легенда пра Ляўко”, Сняжанна Кагадоўская і народны ансамбль народнай песні “Жытніца” ўзнялі настрой падчас рэтра-вечарыны, а народны ансамбль цыганскай песні “Джана Рома” выканаў свае лепшыя песні.

У экспазіцыйных залах наведвальнікаў чакалі “Аповед Соф’і Гальшанскай” і музычная гасцёўня з удзелам аўтара і выканаўцы Івана Валадзько. Больш чым трохгадзінная праграма скончылася ноччу і выклікала шмат прыемных уражанняў у гасцей музея.

IMG_2926IMG_2945IMG_2963IMG_2978IMG_2979IMG_3000IMG_3024IMG_3037IMG_3046

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша