Міжнародны выставачны праект «Пакт Рэрыха: гісторыя і сучаснасць»

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча распачаў Год культуры адкрыццём міжнароднага выставачнага праекта “Пакт Рэрыха: гісторыя і сучаснасць”, асноўнай мэтай якога з’яўляецца звяртанне шырокіх колаў грамадскасці да праблем захавання культурнай спадчыны. У мерапрыемстве, якое адбылося 14 студзеня 2016 года, прынялі ўдзел дырэктары школ горада і раёна, навучэнцы гімназіі № 1 горада Ашмяны, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.

Рерих1

З прывітальным словам да сабраўшыхся звярнулася выконваючы абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Л.А. Каханоская.

Рерих2

Метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама С.А. Жылік адзначыў важнасць захавання матэрыяльных і нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны.

Рерих3

Ад імя арганізатараў выставачнага праекта да прысутных звярнулася першы намеснік старшыні Аддзялення Міжнароднага цэнтра Рэрэхаў у Рэспубліцы Беларусь Л.М. Шэсцеракова.

Рерих4

Яркім момантам мерапрыемства сталі музычныя нумары ў выкананні навучэнцаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Асмольскай Яны, Айвазоўскай Аліны і Арцём Карыны, а таксама выкладчыкаў гэтай установы: Н.Б. Будзіловіч, Т.В. Каралёвай і Т.В. Чэрскай.

Рерих5

Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй па выстаўцы ў суправаджэнні супрацоўніка Аддзялення МЦР у Рэспубліцы Беларусь Г.В. Шэсцеракова.

Рерих6

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

2 комментариев

  1. 22.01.2016    

    Пакт Рериха как международный договор является первым международным документом, который был полностью посвящён защите культурных ценностей

  2. 13.02.2016    

    «…Убежден, что лучшие свободно развивающиеся общественные формы культуры могут объединять творческие созидательные силы и оздоровлять жизнь общества, тем самым, помогая государству утверждать в людях высокие идеалы гуманизма и миролюбия…».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша