«Людзі з легенды» ў музеі

19 красавіка ва ўстанове культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” адбылося мерапрыемства “Людзі з легенды”, прысвечанае адкрыццю выстаўкі “Творцы гісторыі”. Для вучняў 9-х класаў сярэдняй школы № 3 горада Ашмяны супрацоўнікамі музея была падрыхтавана квэст-гульня, у ходзе якой навучэнцы па матэрыялах, прадстаўленых на выстаўцы, павінны былі выканаць некалькі заданняў. Праверыць свае адказы можна было падчас экскурсіі, праведзенай навуковымі супрацоўнікамі Вольгай Вінцаловіч і Ірынай Бусловіч. Вялікія князі літоўскія, старосты ашмянскія, уладальнікі палацаў і сядзіб на Ашмяншчыне сталі героямі аповеда. Павітаць удзельнікаў мерапрыемства прыйшоў староста ашмянскі Мікалай Радзівіл Руды (Я.З. Астрамовіч), з рук якога пераможцы квэст-гульні ў канцы мерапрыемства атрымалі памятныя падарункі.

на сайтна сайт1на сайт2на сайт4

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Пока нет комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

language / язык

Афіша

Афіша
Выборы_2018а
События
Афіша

Мы на Одноклассниках

Афіша